Польскія гусары ізноў наведаюць Гродна

Дні Стэфана Баторыя пройдуць у Гродне 28 красавіка. Яго арганізатарамі выступаюць польская гусарская харугва, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Генеральнае Консульства РП у Гродне і Польская Мацеж Школьна.

Як і мінулым разам, у Гродне цягам дня каля Новага замка будуць паказы і баі. Таксама гусары заедуць у Ліду, Багатыровічы, Старыя Васілішкі, Навагрудак, прымуць удзел ва ўрачыстасцях на Дзень Сцяга 3 мая (3 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі, а 2 мая — Дзень Сцяга РП — рэд.).

Упершыню польскія гусары наведалі Гродна ў снежні 2016 года. Прыехала больш за трыццаць мужчын з даспехамi і зброяй, іх суправаджалі жанчыны, апранутыя ў адзенне XVI-XVII стагоддзяў. Урачыстае шэсце польскіх гасцей і лагер з рэканструктарамі ў строях выклікалі вялікую цікавасць гарадзенцаў.

[irp posts="5455″ name=" Баторый — наша агульная гісторыя". Польскія гусары нагадалі гродзенцам пра караля"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025