Здароўе і спорт

«Нёман» у таварыскім матчы саступіў «Тракаю»

У пятніцу 9 лютага гродзенскі «Нёман» у футбольным манежы праводзіў таварыскі матч з літоўскім «Тракаем». Гульня скончылася паразай гаспадароў з лікам 1:3.

Каманды правялі роўны паядынак з мноствам барацьбы і небяспечных момантаў, але з-за двух назначаных 11-метровых у вароты «Нёмана» ў другім тайме, літоўцам удалося абыграць суперніка.

Пачыналі гуляць гродзенцы наступным складам:

Курганскі, Анюкевiч, Зубкоў, Хвалько, Канцавы, Мукам, Савасцьянаў, Якімаў, Квашук, Жукоўскі, В.Глеб (Ковель).

У першым тайме спачатку «Тракай» узяў на 6-й хвіліне вароты гродзенцаў пры дапамозе Гедэмінаса. А на 24-й хвіліне навабранец гродзенцаў Леанід Ковель, які выйшаў замест траўмаванага Глеба, зраўняў лік.

У другім тайме галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч даў магчымасць праявіць сябе маладым і пачаткоўцам, сярод якіх быў расiйскi гулец Бураеў i літовец Бенэта. Але вось забіць у вароты літоўцаў больш ніхто так і не змог. А госці, наадварот, здолелі яшчэ двойчы вызначыцца. Спачатку на 57-й хвіліне Білялетдзінаў рэалізаваў 11-метровы ўдар і вывеў сваю каманду наперад. А праз 20 хвілін суддзя ў чарговы раз у штрафной «Нёмана» ўгледзеў парушэнне і паставіў на кропку. Пенальці рэалізаваў Мукан’я.

«Нёман» — «Тракай» — 1:3

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Мы гулялі з нядрэнным супернікам, які раней выйшаў з адпачынку і менавіта таму яны і выглядалі свежэй. У гульні імкнуліся максімальна часу надаць гульцам, якіх праглядаем. Хтосьці з’едзе, а хтосьці застанецца. Але тую інфармацыю, якую я хацеў атрымаць, каб не памыліцца ў выбары гульцоў, я атрымаў. У чарговы раз праглядалі Бураева і ён нам спадабаўся. І Мукам нам спадабаўся, а вось літоўца Маркаса Бенэта мы адправім дадому».

Цяпер гродзенская каманда праводзіць збор у Гродне ў санаторыі «Нёман-72», а трэніроўкі праходзяць у футбольным манежы. У гэтым міжсезонні жоўта-зялёныя ўжо падпісалі двух гульцоў: нападніка Леаніда Ковеля і паўабаронцу Віталя Квашука. Адбыліся і страты, размяшчэнне гродзенскай дружыны пакінуў Павел Савіцкі і Уладзіслаў Клімовіч.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025