Кіроўца аўтамабіля і трактарыст-машыніст узначалілі рэйтынг самых траўманебяспечных прафесій у Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе, піша БЕЛТА.
У Гродзенскай вобласці ў мінулым годзе ў параўнанні з 2016-м знізіўся вытворчы траўматызм са смяротным зыходам на 37,5% (з 16 да 10 чалавек), таксама знізілася з 75 да 61 колькасць пацярпелых на вытворчасці.
Усяго пацярпелі працоўныя 43 прафесій. Найбольш траўманебяспечнымі з іх сталі кіроўца аўтамабіля, трактарыст-машыніст, падсобны рабочы, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, грузчык, тынкоўшчык, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання.
Партрэт пацярпелага, які атрымаў цяжкую вытворчую траўму: мужчына ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. На вытворчасці загінулі людзі ў Гродзенскім, Смаргонскім, Ваўкавыскім і Навагрудскім раёнах.
«Нярэдка самі пацярпелыя пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў грэбуюць элементарнымі мерамі бяспекі, так у 38% расследаваных няшчасных выпадкаў няма віны наймальніка. Тым не менш, шмат парушэнняў дапускаецца менавіта з боку кіраўніцтва», — адзначыў Дзмітрый Гаравенка, галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
За мінулы год тэхнічныя інспектары прафсаюзаў выявілі каля 7 тысяч парушэнняў патрабаванняў аховы працы. У тым ліку прыпынялі працу няспраўнага абсталявання, машын і участкаў, дзе ўмовы працы стваралі пагрозу для жыцця і здароўя работнікаў.
[irp posts="49 070″ name=" Остановите покраску, Вите нужна маска": сацыяльны ролік пра ахову працы знялі ў Гродне (відэа)"]
У мінулым годзе матэрыяльную дапамогу атрымалі 5 сем’яў загінулых і 22 работнікі, якія страцілі працаздольнасць. Ім было выплачана больш за Br630 тысяч, частка з гэтых сродкаў выплачваецца ў растэрміноўку.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…