Вечарам 7 лютага кіроўца Porsche Cayenne з расійскімі нумарамі з’ехаў з праезнай часткі і аб’ехаў святлафор па газоне і тратуары. Гэта адбылося на кальцы ў мікрараёне Фарты пры выездзе ў бок вуліцы Болдзіна.
Нецерпялівы кіроўца ўбачыў, што пешаходы ўжо прайшлі і не стаў чакаць 20 секунд, таму аб’ехаў па газоне і тратуары аўтамабілі, якія стаялі на чырвоны сігнал святлафора.
— З лічбаў нумарнога знака ўдалося разгледзець толькі 199 рэгіён, — адзначыў чытач Віталь, які даслаў відэа autogrodno.by.
Цяпер парушальніка шукаюць супрацоўнікі ДАІ і просяць адгукнуцца відавочцаў.
Дарэчы, у ліхачоў з Расіі ёсць падставы весці сябе неадэкватна на беларускіх дарогах. Нават у выпадку пазбаўлення правоў у Беларусі, парушальнікі па прыездзе дадому звяртаюцца з заявай пра страту правоў кіравання і атрымліваюць новыя. Каб хоць неяк астудзіць ліхачоў, на мяжы з Расіяй беларуская Дзяржаўтаінспекцыя ўстанавіла спецыяльныя пасты, дзе з замежных кіроўцаў спаганяюць штрафы за парушэнне хуткаснага рэжыму, зафіксаванага камерамі.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…