За мінулы год пабудавана 16 шматкватэрных жылых дамоў і 202 індывідуальных. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук на сустрэчы з работнікі «Спецаўтагаспадаркі». Ён таксама паведаміў, што ў Гродне прыйшлі новыя інвестары ў сферы жыллёвага будаўніцтва, піша «Гродзенская праўда».
Гэта сталічнае прыватнае прадпрыемства «Сучасныя бетонныя канструкцыі», якое выкупіла дзве пляцоўкі для ўзвядзення шматкватэрных жылых дамоў. Першыя высотныя дамы з жалезабетонных канструкцый з’явяцца на праспекце Янкі Купалы. Іх ўзвядзе ААТ «Гроднапрамбуд». Прадугледжана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі з размяшчэннем дзіцячых гульнявых пляцовак, поўная яе агароджа з электронным шлагбаўмам для заезду транспарту.
Іншы дом амаль на 300 кватэр размесціцца на вуліцы Савецкіх памежнікаў. Тут знясуць каля 12 прыватных домаўладанняў. Інвестар таксама плануе добраўпарадкаваць прылеглыя тэрыторыі да дома. Будаўніцтва будзе весціся за яго кошт, без прыцягнення дольшчыкаў. Усе кватэры выставяць на продаж.
[irp posts="47 062″ name=""Не куратнікі, а нармальныя дамы". Жыхары Савецкіх памежнікаў і завулка Купальскага пра знос дамоў"]
На месцы знесеных будынкаў былога гарбарнага завода па вуліцы Гарнавых з’явіцца гандлёва-офісны цэнтр і вялікая паркоўка для абласной філармоніі. Зараз вядуцца перамовы па закупцы абсталявання для глядзельнай залы філармоніі.
Пачалася рэканструкцыя гасцініцы «Гродна», выкупленай кітайскай карпарацыяй. Тэндэр на працы выйграў трэст «Гроднагорбуд», які на працягу ста дзён павінен правесці дэмантажныя працы, а затым рэалізоўваць праект гасцінічна-рэстараннага комплексу з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.
Набытая прадпрымальнікамі з Баранавічаў гасцініца «Беларусь» будзе рэканструявацца паэтапна, без яе закрыцця.
[irp posts="44 722″ name="Гасцініцу «Беларусь» прадалі за 2 мільёны долараў кампаніі з Баранавічаў"]
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…