Карту, дзе захаваліся адметнасці Гродна, выдалі на чатырох мовах — польскай, рускай, беларускай і англійскай. Разынка карты ў тым, што яе можна скласці ў домік. Некалькі хвілін карпатлівай працы — і ў руках замест папяровага гіда — невялікая копія палаца Сапегаў, малюнак якога ўзяты з гравюры XVII стагоддзя, піша TUT.BY.

Канцэпцыяй і распрацоўкай займаўся партал Hrodna.Life. На карце пазначаны галоўныя славутасці горада, а таксама ёсць спіс кафэ, сувенірных крам і гатэляў. Над картай працавалі ўсяго тры чалавекі - дызайнер, гісторык і каардынатар. Ім спатрэбілася паўгады, каб увасобіць сваю задумку ў рэальнасць.

У Гродне выдалі карту-трансформер для турыстаў з гідам аленем Лявонам

Стваральнікі буклета кажуць, што гэта іх першы падобны вопыт, таму і часу на распрацоўку карты спатрэбілася шмат. А яшчэ стваральнікі ўпэўненыя, што карта можа стаць добрым дадаткам да «Пашпарта турыста», які нядаўна прэзентавалі на Гарадзеншчыне.

Гідам па карце выступае маляваны персанаж — алень Лявон. Як кажуць стваральнікі карты, нашчадак аленя святога Губерта.

У Гродне выдалі карту-трансформер для турыстаў з гідам аленем Лявонам

— Можа быць, наш алень Лявон неўзабаве стане неафіцыйным сімвалам горада ці будзе вельмі пазнавальным персанажам, — кажа каардынатар праекта, журналістка Ірына Новік.

У Гродне выдалі карту-трансформер для турыстаў з гідам аленем Лявонам

Выдаць карту дапамаглі гарадзенскія прадпрымальнікі. Яе наклад — 4 тысячы асобнікаў. Атрымаць яе можна бясплатна ў турысцка-інфармацыйным цэнтры, а таксама ў гродзенскіх кафэ і іншых папулярных турыстычных месцах горада.