Пытанні па трансферы Савіцкага паміж гродзенскім «Нёманам» і брэсцкім «Дынама» на завяршальнай стадыі. Паводле інфармацыі газеты «Вечерний Гродно», якой з імі падзяліўся старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, «Дынама» гатова выплаціць «Нёману» 211 тысяч долараў. Акрамя кампенсацыі гродзенскі клуб атрымае і 20% ад наступнага продажу гульца.
У прэс-службе гродзенскага клуба інфармацыю па кампенсацыі пакуль ніяк не пракаментавалі. У Брэсце таксама цішыня.
Яшчэ 24 студзеня «Дынама» лічыла, што кампенсацыю ў памеры 600 тысяч долараў за пераход Савіцкага яны плаціць не абавязаны. У офіс гродзенскага клуба быў адпраўлены ліст з адпаведнай заявай.
У канцы студзеня члены назіральнага савета «Нёмана» прынялі рашэнне знізіць патрабаванні да брэсцкага «Дынама» адносна кампенсацыі за Паўла Савіцкага. Гаворка ўжо ішла пра суму, якая трохі перавышала 200 тысяч.
Нагадаем, Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня і падпісаў кантракт на тры гады. Але яшчэ за некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, на што Савіцкі адказаў адмовай. У рэгламенце АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў ёсць пункт, які азначае, што калі да заканчэння кантракту 23-гадоваму гульцу было прапанавана яго падаўжэнне, а ён адмовіўся і перайшоў у іншую каманду, то клубу, які выгадаваў гэтага футбаліста, павінна быць выплачана кампенсацыя
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…