Франтавы бамбардзіроўшчык Су-24М 6 лютага даставілі з Баранавічаў ў Скідзель, піша rgazeta.by.
Зараз спецыялісты інжынерна-авіяцыйнай службы вайсковай часці № 54 804 вядуць зборку экспаната самалёта, які размясціўся насупраць старога парку побач з экспанатам танка Т-80.
Гэта першыя адзінкі тэхнікі мемарыяльнага комплексу вайсковай славы. Самалёт усталёўваецца ў памяць пра лётчыкаў 127-га знішчальнага авіяцыйнага палка, які дыслакаваўся ў горадзе з 17 верасня 1940 па 22 чэрвеня 1941 года.
Яго задачай было прыкрыццё адміністрацыйнага і ваеннага цэнтра Гродна, перапраў цераз Нёман, а таксама чыгуначнай станцыі Масты і развязкі чыгуначнага шляху Гродна-Ліда-Ваўкавыск.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…