Добра ці кепска? Гродзенцы пра адмену ўступных экзаменаў у гімназіі

У канцы студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх». Цяпер набор у 5-я класы гімназій будзе праходзіць без экзаменаў. Hrodna.life пацікавіўся ў гродзенцаў, як яны ўспрынялі змены, якія даюць доступ у гімназіі самым звычайным дзецям.

Дзмітрый, спецыяліст у сферы маркетынгу

— У цэлым адмена экзаменаў у гімназіі ніякай ролі не грае. На маю думку, школьная адукацыя моцна састарэла і не мае ніякай сувязі з сучаснасцю. Кажу, гэта як чалавек, які вучыўся ў школе, гімназіі і ліцэі. Яшчэ пры гэтым, я выкладаў у навучальных установах на практыцы. Адрозненне гімназіі ад звычайнай школы ў тым, што там ідзе больш нагрузка, да прыкладу, на матэматыку і англiйскую мову. Магу сказаць, што звышнагрузка не заўсёды засвойваецца гімназістамі. А ў сваю чаргу ў звычайных школах шмат адораных дзяцей, якія становяцца алімпіяднікамі.

[irp posts="16 101″ name="Адна за дзесяць. Чаму гімназія з Ліды дае фору гродзенскім на алімпіядах?"]

Зоя Паўлаўна, пенсіянерка

— Я лічу, што адукацыя павінна быць даступна кожнаму. А там ужо як і хто зможа вучыцца. Адмена экзаменаў у гімназіі гэта дрэнна, бо ўжо не патрапіш у добрую навучальную ўстанову, калі жывеш дзесьці далёка. Усё ж гімназіі павінны адрознівацца ад звычайных школ, бо не ўсе дзеці аднолькава разумныя.

Дзмітрый, студэнт

— Новаўвядзенні ў заканадаўстве гэта плюс. Некаторым вучням, бывае, не хапае літаральна бала з-за якога яны не праходзілі ў гімназіі. А чалавек пры гэтым з патэнцыялам і яго, безумоўна, можна падцягнуць. Маё меркаванне, што экзамен — гэта сухая лічба. А мінус звязаны з тым, што ў гімназіі могуць патрапіць і дрэнныя вучні.

Кацярына, прадавец

— Гэта дрэнна, што адмянілі экзамены ў гімназіі. Я лічу, што ў такія навучальныя ўстановы трэба адбіраць дзяцей, якія разумнейшыя і менавіта для гэтага трэба праводзіць экзамен. Дзяцей сартаваць трэба. Я сама вучылася ў ліцэі і ведаю, што такое здаваць экзамены пасля 5-га класа і выбіраць спецыялізацыю.

Сяргей, студэнт

— У мяне шмат знаёмых у гімназіях, ды і я сам там вучыўся. І лічу, што туды экзамены не патрэбныя, хоць і дзесьці ёсць там дадатковыя ўрокі. Я маю думку, калі школьнік добра напісаў экзамен, то гэта не значыць, што ён разумны. Няхай людзі спрабуюць вучыцца дзе хочуць і потым вырашаюць, ці трэба ім гэта.

Таццяна, студэнтка

— У тым, што гімназіі становяцца даступныя кожнаму, ёсць і станоўчы момант. Таму што ёсць дзеці з патэнцыялам, які не раскрыўся, і раптам ён раскрываецца ў гэтай гімназіі. Ды і там больш магчымасцяў, чым у звычайнай школе. Але ёсць і іншыя сітуацыі, напрыклад, як у маёй сяброўкі, якую ў школе проста мучалі ўрокамі і заданнямі, а вось у гімназіі ёй ацэнкі выстаўлялі проста так.

Вадзім, фатограф

— Сам я сканчаў ліцэй і ведаю, што патрапіць туды было дастаткова прэстыжна. А траплялі туды сапраўды людзі з вялікай матывацыяй і з нейкімі інтэлектуальнымі задаткамі. Не скажу, што школы чымсьці саступалі па адукацыі ліцэю, але ўсё ж там іншая атмасфера і людзі ў тым ліку. І на мой погляд гімназія гэта не школа, гэта такое месца, дзе атрымліваюць адукацыю вучні аднаго фармату і ўзроўню. Сёння ўсе навучальныя ўстановы прыраўнялі да аднаго і гэта дрэнна. Я думаю, што гімназіі і ліцэі павінны працягваць быць вышэй.


Даже многие опытные водители с большим стажем не знают с какими трудностями могут столкнуться при перегоне автомобиля из города в город, не говоря уже о другой стране. Поэтому перегон авто c ООО «ТА Перегонщик эта ваша гарантия того, что автомобиль доедет в нужную точку.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024