Позна ўвечары 5 лютага ў цэнтры Гродна мікрааўтобус наехаў на дзяўчыну. Яна пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе, паведамляе Гродзенская ДАІ.
Кіроўца «Фольксвагена» з Мінска прывёз пасажыраў. На чыгуначным вакзале высадзіў іх і збіраўся дадому на вуліцу Вольгі Соламавай. Мужчына ехаў па Кірава па левай паласе і, набліжаючыся да пешаходнага перахода каля вуліцы Васілька, хуткасць не знізіў, бо пешаходаў там не бачыў.
Мужчына патлумачыў, што звярнуў увагу на два аўтамабілі ў правай паласе і падумаў, што яны ўжо прапусцілі пешаходаў. Аднак знаходзячыся амаль на пераходзе, ён заўважыў дзяўчыну прыкладна за тры метры ад левай пярэдняй часткі мікрааўтобуса. Ад удару яе адкінула на асфальт. Пацярпелую прыйшлося шпіталізаваць.
Кіроўца сваю віну ў тым, што здарылася, цалкам прызнаў.