З 6 лютага гродзенская каманда збярэцца на другі перадсезонны збор, які таксама правядзе ў Гродне. На iм трэнерскі штаб “Нёмана” працягне праглядаць новых гульцоў і рыхтавацца да сезона.

На час чарговага збору каманда будзе пражываць у санаторыі “Нёман-72”, а праводзіць трэніроўкі ў футбольным манежы ў Пышках. Як паведамляе афіцыйны сайт “Нёмана”, ужо 9 лютага (раней планавалася 6 лютага) каманда Ігара Кавалевіча правядзе ў Гродне свой першы таварыскі матч у цяперашнім міжсезонні. Супернікам жоўта-зялёных будзе літоўскі “Тракай”.

З вялікай групы прагляданых на жодзінскім турніры гульцоў у Гродна прыедуць толькі двое – беларус Максім Лукашэвіч і расіянін Марат Бураеў. Прагляд гэтых патэнцыйных пачаткоўцаў працягнецца. Таксама ў размяшчэнні гродзенскага клуба прыбыў 23-гадовы француз камерунскага паходжання Эрванн Мукам (Hervaine Moukam). Атакуючы паўабаронца ў свой час выступаў за юнацкія зборныя Францыі U-16 і U-17.

Варта адзначыць, што галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч ў эфіры праграмы “Вынікі тыдня” на тэлеканале “Беларусь 5″ распавёў аб неабходных кадравых узмацненнем у сваёй камандзе

«Лёня (Ковель – заўв.) падпісаў кантракт, але трэба кагосьці яшчэ. Магчыма, вернемся да пытання падпісання Вадзіма Дземідовіча. У нас 4 легіянера, нам патрэбны яшчэ адзін, каб узмацніць пазіцыю атакуючага паўабаронцы. Праглядаем гульцоў, раптам хтосьці ўсплыве, як Кантарыя”, – сказаў Кавалевіч.