Жыхарам Фолюша і Забалаці лягчэй будзе паехаць за пакупкамі. Аднак рух да Паўднёвага рынка яшчэ не аднавіўся так, як раней.
Маршруты № 23Э «Фолюш — Рынак Паўднёвы» і № 26Э «Забалаць — Рынак Паўднёвы» зноў ходзяць не толькі па суботах і нядзелях, але і па пятніцах, пачынаючы з 2 лютага, паведамляе сайт Гродзенскага аўтобуснага парка.
Аднак нагадаем, што глава горада Мечыслаў Гой два тыдні таму абяцаў вярнуць транспарт на рынак у «поўным памеры»: па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што яшчэ чатыры маршруты з Дзевятоўкі, Фартоў, вуліцы Маладзёжнай і ад філармоніі адновяцца ў бліжэйшым часе.
Шэсць гарадскіх аўтобусаў № 16Э, № 20Э, № 21Э, № 23Э, № 26Э, № 39Э амаль перасталі даязджаць да Паўднёвага рынка ў сярэдзіне снежня, засталося літаральна некалькі рэйсаў на дзень. Бізнесоўцы ўбачылі ў гэтым чарговы ўдар па іх дзейнасці. Апошнім часам і так значна знізіўся гандаль. Без зручнага транспарту колькасць пакупнікоў яшчэ паменшылася.
[irp posts="42 592″ name="Тры вырашальныя змены: што выцісне прадпрымальнікаў з рынку ў 2018 годзе?"]
36-гадовая Кацярына Котава год таму пахавала бацьку, які памёр ад раку. Яна даведалася, што ў…
Гродзенка засняла ў TikTok выкінутыя ў смецце прыборы, куфлі і чайны сервіз. Карыстальнікі абурыліся: хтосьці…
Урад вызначыў, калі ў Беларусі будуць адпачываць і працаваць у 2025 годзе. У гэтым годзе…
Самы распаўсюджаны артыкул, які ўжываюць да работнікаў "Гродна Азот", - арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх…
У Ваўкавыску на вул. Жолудзева знік чырвона-зялёны сцяг з аднаго з дамоў. Работнікі ЖКГ заўважылі…
У гродзенскай "Спецаўтагаспадарцы" падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і выдзелілі…