Сталыя гродзенцы разам з дзецьмі, унукамі і сябрамі могуць стварыць каманды і узяць удзел у турніры. Арганізуе спаборніцтвы па “спартыўным” варыянце гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод сеньёраў Універсітэт Залатога Веку.

 

Турнір адбудзецца 17 лютага 2018 у 14.00 у 86 аўд. (Будзёнага-48А).

Для ўдзелу ў турніры трэба запісацца да 13 лютага 2018 па тэлефонах:
– 75 71 72
– 8 029 587 94 63, (Наталля Ляснова)

Асноўныя правілы турніру:
– прымаюць удзел адначасова некалькі каманд.
– колькасць удзельнікаў каманды – не больш за 6 чалавек.
– каманды павінны выбраць капітана, пажадана прыдумаць назву і дэвіз каманды.
– каманды адказваюць пісьмова на аднолькавы для ўсіх каманд пакет пытанняў.

Дэталі правядзення турніру будуць удакладнены пасля 13 лютага 2018 і даведзены да ведама удзельнікаў. Арганізатары  – Наталля Ляснова  (каардынатарка Клубу інтэлектуальных гульняў УЗВ).