Свой праект гродзенцы задумалі ў пачатку восені 2017. Яго мэта — наведваць анамальныя, закінутыя ды аброслыя легендамі месцы Беларусі. Зараз у праекце знята пяць відэа, а два з іх ужо на фінальнай стадыі. Пілотны выпуск хлопцы апублікавалі 26 студзеня — ён прысвечаны малавядомаму бункеру ў Гродне.
«Як і абяцалі раней, мы выязджаем на розныя закінутыя і анамальныя аб’екты і спрабуем там зафіксаваць тое, што адбываецца. Стараемся шукаць тыя месцы, якія падмацаваныя якой-небудзь легендай. Напрыклад, як у Нясвіжскім замку з яго прывiдам, — распавядае аўтар праекта Дзмітрый Дзенісевіч. — Першая серыя ў нас пілотная, бо многія чакалі і пісалі мне. Мы вырашылі не цягнуць і паказаць грамадскасці і тым самым пазнаёміць з праектам. У першым выпуску я адправіўся ў падземны бункер у Гродне. Дзе ён знаходзіцца казаць не магу, але ведаюць гэтае месца нямногія.».
Дзмітрый распавядае, што ў савецкім бункеры можна натрапіць на паранармальныя з’явы. Пра іх ён распавядае ў відэа.
Верагодна, наступны выпуск таксама будзе пра закінуты савецкі бункер, які знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. У будучынi хлопцы таксама плануюць пашырыць накіраванасць свайго праекта і гатовыя здымаць тое, як яны выжываюць у цяжкіх умовах.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…