На Ажэшкі затрымалі п’янога кіроўцу мікрааўтобуса. Яго стану пасажыры не заўважылі

Нецвярозага кіроўцу службовага аўтамабіля, які вёз пасажыраў, затрымалі 29 студзеня ў Гродне, піша «Перспектыва».

На вуліцы Ажэшкі каля 11 гадзін дня супрацоўнікі ДАІ спынілі «Форд Транзіт», каб праверыць дакументы у кіроўцы. Інспектар западозрыў, што мужчына за рулём п’яны. На аглядзе высветлілі, што ў арганізме 48-гадовага кіроўцы 2,83 праміле алкаголю. Мужчына сцвярджае, што піў напярэдадні вечарам.

Мікрааўтобус належыць адной з устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Перад паездкай на ім кіроўца прайшоў медагляд. Пасажыры таксама не звярнулі ўвагі на тое, што ён нецвярозы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025