Пачалася рэгістрацыя на марафон «Друскінінкай- Гродна», на якім плануюць пабіць рэкорд

Міжнародны марафон пройдзе 15 ліпеня, піша БЕЛТА. Кожны год старт і фініш марафону мяняюцца месцамі. Калі ў 2017 годзе атлеты пачыналі прабег з Гродна, то у 2018 годзе месцам старту будзе цэнтральная плошча Друскінінкая. Фінішная зона размесціцца на тэрыторыі ЦСК «Нёман» у Гродне.

Марафон прыцягвае атлетаў не толькі з Беларусі і Літвы, але і з іншых краін. 30 студзеня пачалася рэгістрацыя на новы прабег, падаць заяўку можна на афіцыйным сайце марафона.

«У 2017 годзе ўстанавілі новы рэкорд: ва ўнікальным прабегу паўдзельнічалі грамадзяне 16 дзяржаў. Спадзяемся, у гэтым годзе ён будзе пабіты. Бо парк „Аўгустоўскі канал“, у які ўваходзіць Гродна і ўвесь Гродзенскі раён, замежнікі могуць наведваць без візы, а значыць, удзел становіцца яшчэ больш даступным», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Удзельнікі пераадольваюць мяжу без спынення: пагранічны кантроль арганізаваны ў месцах старту і фінішу. У свеце сярод аналагаў вядомы толькі канадска-амерыканскі марафон.

Пераможцаў традыцыйна вызначаюць не толькі ў абсалютным заліку, але і ў некалькіх узроставых намінацыях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне добраўпарадкуюць пахаванні на Фолюшы — на месцы лагера часоў Другой сусветнай

Рэканструкцыю воінскага пахавання на Фолюшы на месцы лагера “Шталаг 324” запланавалі ў Гродне. Для пачатку…

21 верасня 2024

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, які змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024