Танцорка прадставіла ў Гродне фотавыставу «палётаў без фоташопу»

Гродзенскі «DanceWeekend» завяршыўся 28 студзеня выставай фотапраекта «Працэс» танцоркі і фатографкі Волі Рабецкай з Мінска. Аматары танцаў і фота маглі знайсці абодва віды мастацтва адначасова ў чорнай зале «Дома 46». Асалоды імпрэзе дадалі дэгустацыя мёду і дыджэйская музыка.

Госці выставы «Працэс» у чорнай зале «Дома 46»
«Ідэя танцавальнага фотапраекта прыйшла спантанна. Здымаючы калег, заўважыла ігру перспектывы, зацікавілася спалучэннем цялеснай формы, адлегласці і ракурсу», - распавяла Вольга. У выніку «вясёлай сумеснай працы» з’явіўся шэраг здымкаў «Працэсу».
Вольга Рабецкая, аўтарка фотапраекта
Захапленне фотаздымкай стала следствам захаплення танцамі. «Я сама танцорка і падчас здымак мы з рабятамі маглі размаўляць на адной мове. Было проста ставіць ім задачы, я ведала якую „якасць“ цялесную і эмацыйную хачу ад іх атрымаць. Проста шпагат ці „доўгая“ ножка - гэта цікава для фатографаў не-танцораў. Мне хацелася ісці далей і глыбей за тыповую форму».

Героі фотасэта, Вольга Лабоўкіна і Саша Філіпаў магічным чынам «лётаюць» у кадрах, нібы ў бязважкасці. Але ні чараў, ні нават фоташопу на здымках, сцвярджае аўтарка, няма. Проста з другога боку аб’ектыва звыклыя рэчы выглядаюць зусім па-новаму.

«Гэта тонкая і невідавочная праца. Якраз тое, што стварае працэс. А для мяне ў фатаграфіі працэс важнейшы за ўсё — гэта чыстая радасць. Я рэдка думаю пра вынік. Знойдзе ён прымяненне, то добра. А калі не, то дастаткова задавальнення ад працэсу».

Канчаткова вызначацца з выбарам паміж танцам і фота Вольга не плануе. Зразумела, што адначасова адно з другім не бывае. Але знайсць баланс усё ж магчыма.

«Ёсць перыяды, калі ў жыцці больш танцавальнай работы. Тады адчуваю, што нічога не маю дадаць праз фота. Проста супакойваюся і танцую. Потым ізноў адчуваю хвалю, пад’ём — ізноў хочацца здымаць. Тут няма планаў і абавязкаў. Гэта ідзе ад сэрца».

Падарункам ад гаспадароў «Дома 46» стаў танцавальны нумар у стылі «старога добрага джазу» ў выкананні гродзенскіх танцорак.

youtu.be/VOhflUUdkMs

Салодкія ўспаміны пакінула дэгустацыя новых смакаў мёду ад кампаніі «Мядовы шлях». У якасці дадаткаў да мёду выкарыстоўваліся як мясцовыя маліна і чарніцы, так і экзатычныя куркума і зялёны чай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024