Паводле інфармацыі «Прессбола», члены назіральнага савета «Нёмана» прынялі рашэнне знізіць патрабаванні да брэсцкага «Дынама» адносна кампенсацыі за нападніка Паўла Савіцкага, які падпісаў кантракт з «бела-сінімі». Калі раней гродзенскі клуб запытваў 600 тысяч даляраў, цяпер гаворка ідзе пра суму, якая трохі перавышае 200 тысяч.
Трансферная эпапея імя Паўла Савіцкага, які са скандалам пераехаў у Брэст з Гродна, працягваецца. Нагадаем, першапачаткова на патрабаванне «Нёманам» кампенсацыі ў 600 тысяч долараў «Дынама» адказала лістом: маўляў, плаціць за гульца мы не павінны і не маем намеру. Пры гэтым абодва бакі спасылаліся на адпаведныя пункты і артыкулы рэгламенту БФФ па статусе і пераходах футбалістаў - кожная на свае.
Аднак пасля кан’юнктура змянілася.
Мы ўжо паведамлялі, што кіраўніцтва клубаў знаходзіцца ў добрым кантакце і працягвае весці перамовы — са словаў прэс-сакратара «Дынама» Вольгі Хіжынковай і старшыні «Нёмана» Івана Варсовіча. Падобна на тое, усё так і ёсць: сітуацыя цалкам можа вырашыцца палюбоўна, без зваротаў гродзенцаў у федэрацыю. Па звестках «ПБ», на нядаўнім пасяджэнні назіральнага савета ФК «Нёман» прынята рашэнне знізіць фінансавыя патрабаванні ў частцы кампенсацыі за 23-гадовага паўабаронцы — з гэтага часу гаворка ідзе пра суму крыху больш за дзвесце тысяч даляраў. Цяпер слова за брэстаўчанамі. А якім яно будзе, напэўна, стане вядома ў бліжэйшы час.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…