Каму патрэбны іпэшнікі, абмеркавалі на сустрэчы з «Перспектывай» і Ганнай Канапацкай у Гродне

Доля індывідуальных прадпрымальнікаў у рознічным гандлі Гродзеншчыны знізілася на 30,6% за пяць гадоў ад 2011 да 2016. Рэгіён страціў працоўныя месцы, а людзі - магчымасць самастойна зарабляць. Як «выруліць» з цяжкай сітуацыі і што патрэбна прадпрымальнікам, абмеркавалі 29 студзеня на сустрэчы з кіраўніком грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатолем Шумчанкам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

Высокія чыноўнікі лічаць, што індывідуальныя прадпрымальнікі ў рознічным гандлі - з’ява састарэлая і неперспектыўная. А прэзідэнт кажа, што чакае нагоды «паціснуць руку апошняму іпэшніку». Калі тэндэнцыя на выцісканне індывідуальных прадпрымальнікаў з эканомікі захаваецца, то гэта можа адбыцца ўжо ў 2020 годзе. А на Гродзеншчыне нават на год раней.

Анатоль Шумчанка і Ганна Канапацкая на сутрэчы с прадпрымальнікамі сферы гандлю ў Гродне
У такіх умовах натуральна, што паступленні ў рэспубліканскі бюджэт ад іпэшнікаў гандлю знізіліся па краіне на 35% ад 2014 да 2016. Бюджэт не атрымаў каля 100 млн долараў штогод, а краіна страціла больш за 26 000 працоўных месцаў. Каб стварыць іх нанова патрэбны затраты на кожнае як мінімум 4 000 долараў.

[irp posts="42 592″ name="Тры вырашальныя змены: што выцісне прадпрымальнікаў з рынку ў 2018 годзе?"]

Большасць прадпрымальнікаў у сферы рознічнага гандлю сёння — гэта жанчыны старэйшыя за 40 гадоў. Большая частка іпэшнікаў выйшлі на рынак «бо вымусілі абставіны». Ці змогуць яны зараз знайсці сабе месца на рынку працы — пытанне яшчэ тое.

Выступае Андрэй Шасцерыкоў, старшыня Рады прадпрымальнікаў Паўднёвага рынку
[irp posts="47 771″ name="Мечыслаў Гой паабяцаў вярнуць аўтобусы да Паўднёвага рынка"]

Вырашыць праблему, паводле прадпрымальнікаў, магчыма толькі праз дыялог з уладамі на самым высокім узроўні. Анатоль Шумчанка прапанаваў гродзенцам падтрымаць падрыхтаваны «Перспектывай» «Народны праект» спрашчэння падаткаабкладання і паляпшэння ўмоваў дзейнасці прадпрымальнікаў. Ганна Канапацкая паабяцала дапамагчы разабрацца з пытаннямі гродзенцаў і ініцыяваць іх разгляд у Палаце прадстаўнікоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024