Новую кнігу краязнаўцы Ігара Мельнікава «Мяжа была пад Мінскам» прэзентавалі ў Гродне 28 студзеня. Аўтар распавёў пра мясцовасці Беларусі, дзе з 1921 па 1939 года праходзіла мяжа з Польшчай. Дапаўнялі расповед гісторыі з жыцця мясцовых старажылаў, архіўныя фотаздымкі, мапы і карыкатуры. Адзін з артэфактаў старой мяжы, кавалак калючага дроту, Ігар Мельнікаў прывёз з сабой, каб паказаць удзельнікам сустрэчы.
Кніга «Мяжа была пад Мінскам» стала працягам і паглыбленем працы аўтара ў тэме еларуска-польскага памежжа. Папярэдняя кніга Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921−1941 гг.» выйшла ў 2015 годзе.
Новая кніга ўтрымлівае некалькі соцен раней не публікаваных здымкаў мяжы, атрыманых з Нацыянальнага архіва Нідэрландаў у Гаазе (здымкі Віллема ван дэ Пола), польскага Музея гісторыі фатаграфіі ў Кракаве, Музея абароны Брэсцкай крэпасці і прыватнага архіва Пэтара Кёнэке. Апроч фотаздымкаў кніга ўтрымлівае тагачасныя плакаты, малюнкі і карыкатуры.
Ад часу Рыжскай дамовы і да 1939 года жыццё ў беларусаў па розныя бакі мяжы было вельмі розным. Адгалоскі былога памежжа, па словах Ігара Мельнікава, дагэтуль адчуваюцца ў размовах з тамтэйшымі жыхарамі. Як бачаць цікавасць, то заўжды перапытваюць — «а хто вы, а скуль вы, а чаго прыехалі?» — кожны савецкі чалавек меў быць пільным.
Гісторыі, пераказаныя мясцовымі старажыламі, у кнізе таксама ёсць. Адна з іх — пра вясковых хлапчукоў, якія па слову «гума» вылічылі ў незнаёмцы замежніка. У вёсцы расказвалі, што за тое хлапцаў разам з маць павезлі ў Мінск аддзячыць, бо надта ж важны аказаўся шпіён. Пасля абеду ў рэстаране прапанавалі схадзіць на канцэрт. Але вясковая жанчына ад «кансерваў» адмовілася. Маўляў, і так хопіць.
Меркаваннем аўтара, падобныя сведчанні дапаўняюць сухія факты і дадаюць гісторыі «жывога разумення».
На сустрэчы Ігар Мельнікаў шмат расказваў аб выездах і экспедыцыях да былых савецкіх заставаў і польскіх памежных стражніц. Гэтыя падарожжы сталі крыніцай збору ўласнага фотаархіва былой мяжы і цікавых артэфактаў. Адзін з іх — кавалак калючага дроту — аўтар прывёз ў Гродна, даючы магчымасць ахвотным літаральна дакрануцца да гісторыі.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…