Новую кнігу краязнаўцы Ігара Мельнікава “Мяжа была пад Мінскам” прэзентавалі ў Гродне 28 студзеня. Аўтар распавёў пра мясцовасці Беларусі, дзе з 1921 па 1939 года праходзіла мяжа з Польшчай. Дапаўнялі расповед гісторыі з жыцця мясцовых старажылаў, архіўныя фотаздымкі, мапы і карыкатуры. Адзін з артэфактаў старой мяжы, кавалак калючага дроту, Ігар Мельнікаў прывёз з сабой, каб паказаць удзельнікам сустрэчы.

Кніга “Мяжа была пад Мінскам” стала працягам і паглыбленем  працы аўтара ў тэме  еларуска-польскага памежжа. Папярэдняя кніга Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.” выйшла ў 2015 годзе.

Кавалак старой мяжы прывёз у Гродна гісторык з Заслаўя

Новая кніга ўтрымлівае некалькі соцен раней не публікаваных здымкаў мяжы, атрыманых з Нацыянальнага архіва Нідэрландаў у Гаазе (здымкі Віллема ван дэ Пола), польскага Музея гісторыі фатаграфіі ў Кракаве, Музея абароны Брэсцкай крэпасці і прыватнага архіва Пэтара Кёнэке. Апроч фотаздымкаў кніга ўтрымлівае тагачасныя  плакаты, малюнкі і карыкатуры.

Кавалак старой мяжы прывёз у Гродна гісторык з Заслаўя

Адгалоскі мяжы чуваць дагэтуль

Ад часу Рыжскай дамовы і да 1939 года жыццё ў беларусаў па розныя бакі мяжы было вельмі розным. Адгалоскі былога памежжа, па словах Ігара Мельнікава, дагэтуль адчуваюцца ў размовах з тамтэйшымі жыхарамі. Як бачаць цікавасць, то заўжды перапытваюць – “а  хто вы, а скуль вы, а чаго прыехалі?” – кожны савецкі чалавек меў быць пільным.

Гісторыі, пераказаныя мясцовымі старажыламі, у кнізе таксама ёсць. Адна з іх – пра вясковых хлапчукоў, якія па слову “гума” вылічылі ў незнаёмцы замежніка. У вёсцы расказвалі, што за тое хлапцаў разам з маць павезлі ў Мінск аддзячыць, бо надта ж важны аказаўся шпіён. Пасля абеду ў рэстаране прапанавалі схадзіць на канцэрт. Але вясковая жанчына ад “кансерваў” адмовілася. Маўляў, і так хопіць.

Меркаваннем аўтара, падобныя сведчанні дапаўняюць сухія факты і дадаюць гісторыі “жывога разумення”.

Кавалак старой мяжы прывёз у Гродна гісторык з Заслаўя

Дакрануцца да гісторыі

На сустрэчы Ігар Мельнікаў шмат расказваў аб выездах і экспедыцыях да былых савецкіх заставаў і польскіх памежных стражніц. Гэтыя падарожжы сталі крыніцай збору ўласнага фотаархіва былой мяжы і цікавых артэфактаў. Адзін з іх – кавалак калючага дроту – аўтар прывёз ў Гродна, даючы магчымасць ахвотным літаральна дакрануцца да гісторыі.

Кавалак старой мяжы прывёз у Гродна гісторык з Заслаўя