Гродзенскую гімназію прызналі лепшай у Беларусі

«Гімназія № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага» па выніках працы за год названа лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі, размешчанай у гарадской мясцовасці. Гэта пацверджана адпаведнай Граматай Міністэрства адукацыі, піша «Гродзенская праўда».

Гімназія займае лідзіруючыя пазіцыі ў сістэме адукацыі Гродзенскай вобласці па многіх паказчыках і ўвесь час працуе ў рэжыме пошуку і ўкаранення інавацый.

Штогод навучэнцы і педагогі гімназіі становяцца пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і алімпіяд. За тры апошнія гады ў розных этапах рэспубліканскай алімпіяды сталі пераможцамі 370 навучэнцаў. А ў 2017 годзе на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах навучэнцы гімназіі № 1 прадэманстравалі адзін з лепшых вынікаў, заваяваўшы 35 дыпломаў. Па выніках заключнага этапу алімпіяды гімназія стала лепшай у Гродзенскай вобласці, сабраўшы 16 дыпломаў. Двое навучэнцаў гімназіі атрымалі 100-бальныя сертыфікаты на цэнтралізаваным тэставанні.

Значная ўвага надаецца сістэме выхаваўчай працы. У гімназіі на павышаным узроўні ажыццяўляецца выкладанне прадметаў эстэтычнага цыкла. Дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы Інстытута Канфуцыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў маі 2016 года ў гімназіі адкрыты клас Канфуцыя, адзіны ў Гродзенскай вобласці, у якім школьнікі вывучаюць кітайскую мову і культуру.
Гімназія супрацоўнічае ў рамках рэалізацыі міжнародных адукацыйных праектаў з Літвой, Расіяй (гарады Пскоў і Кіраўск) і Польшчай.

У 2013 годзе калектыў гімназіі атрымаў званне Брэнд года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025