Апынуўшыся на першым паверсе, можна пабываць ва універсітэцкім спартзале, зале лячэбнай фізкультуры, сталовай, зайсці ў бібліятэку, піша grsu.by.
На другім паверсе можна наведаць галерэю Universum, дзе студэнты прадстаўляюць свае лепшыя фотапрацы і карціны. Убачыць партрэты прафесараў, з чыімі імёнамі звязана гісторыя і слава ўніверсітэта, можна ў галерэі прафесараў. Таксама віртуальны тур дасць вам магчымасць пабываць у навучальным медыакомплексе, канферэнц-зале, Музеі гісторыі развіцця Гродзенскага ўніверсітэта і наведаць экспазіцыю «Ад гімназіі да універсітэту».
На трэцім паверсе можна зазірнуць у навучальныя аўдыторыі, Студэнцкі медыяцэнтр і Цэнтр кітайскай мовы і культуры.
[irp posts="48 338″ name="Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт увайшоў у беларускую пяцёрку лепшых у сусветным рэйтынгу"]
Акрамя гэтага, можна пабываць на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга, дзе штогод праходзяць значныя ў жыцці ўніверсітэта падзеі.
Праца над віртуальным турам па Купалаўскім універсітэце працягваецца. Цяпер плануюць распрацаваць віртуальныя экскурсіі па карпусах факультэтаў. Дарэчы, першы віртуальны тур зрабіў ваенны факультэт.