Руслан Яроцкі разам са сваім сябрам і партнёрам па бізнесу Дзмітрыем Фадзеевым 22 студзеня адправіліся ў чарговую дабрачынную місію ў Кенію. Там яны дапамагаюць дзецям у праваслаўным прытулку св.Варнавы ў вёсцы Джамбiнi. На працягу двух тыдняў гродзенцы будуць там дапамагаць людзям у патрэбе.
Першы раз сябры наведалі прытулак у Кеніі ў сакавіку 2017 года. Тады яны паставілі сабе мэту вярнуцца ў гэтае месца і дапамагчы дзецям, бо ў гэтай афрыканскай краіне каля 300 праваслаўных прыходаў і больш за мільён праваслаўных хрысціян.
[irp posts="18 321″ name=" Трэба ехаць, трэба дапамагаць". Гродзенец вярнуўся з місіянерскай паездкі ў Кенію і збіраецца туды зноў"]
«Мы ўжо прыехалі і адчуваем сябе нядрэнна. Дзеці з прытулку св.Варнавы нас сустракалі танцамі і песнямі. Наша мэта — дапамагчы гэтым дзецям, якіх там 175. Яны ўвесь час маюць патрэбу ў элементарным: ежы і вадзе, — распавядае Руслан. — У гэты раз мы прывезлі для іх цукеркі, вітаміны, канцылярскiя тавары. Але частка багажу яшчэ не дайшла, бо затрымалася ў Парыжы».
На чарговую місію збіралi грошы розныя людзі. Дапамагалі праваслаўныя прыходы Беларусі і Літвы, а таксама звычайныя людзі і бізнесмены. Гродзенцы хочуць дапамагаць прытулку пастаянна.
«Нам вельмi хочацца дапамагчы дзецям з прытулку. У Кеніі людзі жывуць па-рознаму, але тыя, да каго мы прыязджаем, жывуць крыху лепш за жывёл. Месцамі жудасная галеча і хочацца хаця б некалькім дапамагчы».