У Гродзенскі аэрапорт могуць прыйсці лаўкостары, паляцім У Варшаву і Вільню

Падчас асабістага прыёму грамадзян у Гродне намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін распавёў пра імавернасць арганізацыі авіяпералётаў Гродна-Варшава і Гродна-Вільня, піша «Гродзенская праўда».

Адзін з гарадзенцаў звярнуўся да віцэ-прэм'ера з прапановай аб развіцці рэгулярных авіязносін, прыцягнення кампаній-лаўкостараў і развіцці гродзенскага аэрапорта.

«Інфраструктура гродзенскага аэрапорта дастаткова сучасная. Арганізуюцца тут і пастаянныя рэйсы, у прыватнасці ў Калінінград, а ў летні сезон — і ў Балгарыю. Пастаўлена задача авіятарам ўнесці лепту ў пашырэнне маршрутаў. Заканадаўства сёння дазваляе прыняць любога перавозчыка, у тым ліку аператараў-лаўкостараў» , — адзначыў Анатоль Калінін.

Ён падкрэсліў, што ключавым для бізнесу часта застаецца пытанне пасажырапатоку. Аэропрорт ў Гродне абслужыў ў 2016 годзе 5 тыс. пасажыраў, у 2017-м — ужо 10 тыс. Як чакаецца, у бягучым годзе гэтая лічба будзе яшчэ вышэй. У прыватнасці, у сезон актыўнасці турыстаў прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі рэйсаў у Варшаву і Вільню.

Як адзначыў начальнік Гродзенскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» Анатоль Купрашэвіч, вядуцца перамовы з адной з польскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў Гродна-Варшава з частатой да 9 раз у тыдзень.

Таксама ў прапрацоўцы пытанне на прыём бізнес-джэтаў са Славакіі і Германіі. Дарэчы, нядаўна аэрапорт у Гродне прыняў першых бязвізавых пасажыраў. Імі сталі грамадзяне Польшчы, якія прыляцелі на прыватным самалёце.

Анатоль Калінін падкрэсліў, што да канца лютага Гродзенская вобласць павінна ўнесці ва ўрад прапановы аб развіцці авіязносін.

Ён таксама падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​прывабнасць Гродна для турыстаў, неабходна больш рэкламаваць магчымасці горада і краіны за мяжой. Гэтае пытанне стане тэмай для асобнага абмеркавання.

[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025