Траса М6 будзе ўведзена ў эксплуатацыю да лістапада 2018 года. Пра гэта падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць журналістам расказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін, піша БЕЛТА.
Будаўнічыя работы вядуцца на ўчастку працягласцю больш чым 150 км. Участак у 120 км праходзіць па тэрыторыі Гродзенскай вобласці, каля 35 км дарогі рэканструюецца ў Мінскім рэгіёне. Кошт работ складзе каля $ 240 млн, цяпер засвоена каля $ 90 млн.
На працягу каля 20 км ўладкавалі збудаванні раздзяляльнай паласы, актыўна вядуць асфальтабетонныя працы. З сакавіка на працягу 40% рэканструяванага ўчастка плануюць адкрыць рух па чатырох палосах.
«Ёсць нязначнае адставанне ад графіка па будаўніцтве інжынерных збудаванняў - мастах і пуцеправодах. Сродкі і матэрыялы, людскія рэсурсы і неабходныя механізмы ёсць, трэба толькі арганізавацца», — адзначыў Анатоль Калінін.
[irp posts="48 204″ name="Падчас рэканструкцыі трасы М6 скралі 52 тоны гранітнага друзу"]
У верасні будзе адкрыты рух па першым рэканструяваным участку на працягу 87 км, а да лістапада, з адкрыццём руху па другім участку ў 67 км, траса М6 на ўсім працягу стане чатырохпалоснай.
Анатоль Калінін падкрэсліў, што на працягу трох гадоў якасць мясцовых дарог будзе палепшана. 50% дарожнага збору застанецца ў рэгіёнах і будзе выкарыстана на гэтыя мэты.
[irp posts="47 150″ name="За час рэканструкцыі трасы М6 у аварыях загінулі пяць чалавек, восем паранены"]
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…