Падпісаць кнігу «Радзіва Прудок» у аўтара можна будзе 3 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця.
Андрусь прэзентуе і падпіша ўсім ахвотным кнігу, будзе магчымасць паразмаўляць з аўтарам і задаць пытанні. Сустрэча запланаваная ў 15.00 па адрасе Савецкая, 3−5.
Малады аўтар з’язджае з Мінску на радзіму продкаў у вёску Прудок на гомельскае Палессе, на мяжу з Украінай і пачынае весці дзённік…
Кніга «Радзіва «Прудок» — гэта сапраўднае адкрыццё ў беларускай літаратуры. Наклад кнігі тройчы дадрукоўваўся. На беларускія маштабы гэта бестселер.
Андрусь Горват скончыў журфак БДУ, працаваў у Менску журналістам, а таксама дворнікам у Купалаўскім тэатры. Пазалетась ён зʼехаў у Прудок, у невялікую палескую вёску на мяжы з Украінай, дзе аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся ягоны бацька. За тым, як Горват даглядае за гаспадаркай, назірае ўся вёска, а Горват — назірае за яе жыхарамі з цікаўнасцю даследчыка. Плёнам становяцца смешныя і сумныя інтымныя тэксты, якія Андрусь публікуе ў сеціве.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…