1 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця будзе зладжаная пашыраная версія гульні «Паўстанцы». Гульню будзе праводзіць адзін з яе аўтараў Антось Янкоўскі. Імпрэза прысвечаная 155-годдзю пачатку паўстання 1863 года на беларускіх землях і 180-годдзю з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Колькасць гульцоў будзе абмежаванай — 12 чалавек. Да ўдзелу трэба звярнуцца да арганізатараў праз Цэнтр гарадскога жыцця, каб зарэгістравацца.
Тыя, хто не зможа стаць удзельнікам, могуць прыйсці на імпрэзу ў якасці ггледачоў.
Пачатак у 18.30.
[irp posts="12 376″ name="Журналістка Hrodna.life прадставіла на выставе ў Мінску Бацькоў «Паўстанцаў"""]
«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.), альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання.
Гульня «Паўстанцы» пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка.
Коратка пра гульню: можа браць удзел ад 6 да 20 чалавек, існуе тры калоды карт («Персанаж», «Выбар», «Лёс»), гульня мае невялікае падабенствы да знакамітай гульні «Мафія».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…