Распаўсюджванне рэкламы праз паштовыя скрыні ў пад’ездах плануюць упарадкаваць ў Беларусі праз папраўкі ў закон «Аб рэкламе». Іх ўнеслі ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, піша БЕЛТА.
«Паколькі ў апошні час адзначаецца рост колькасці скаргаў грамадзян па пытанні размяшчэння рэкламы ў паштовыя скрыні шматкватэрных жылых дамоў, што пагаршае санітарны стан пад’ездаў, а таксама абцяжарвае выкананне аператарамі паштовай сувязі функцый па дастаўцы карэспандэнцыі, мяркуецца ўнясенне дапаўненні ў закон у частцы ўпарадкавання распаўсюджвання дадзенай рэкламы», — растлумачыў Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.
Таксама будуць удакладнены месцы і аб’екты, дзе забароняць размяшчаць, распаўсюджваць вонкавую рэкламу.
Вадзім Іпатаў удакладніў, што гэтая праблема найбольш актуальная для гістарычных і цэнтральных частак гарадоў, дзе мастацка-архітэктурнае афармленне, знешні выгляд горадабудаўнічых ансамбляў, панарам і ландшафтаў маюць асаблівае значэнне.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…