Мінскага дызайнера Аляксандра Чабатарова памятаюць па праекце “#ЯиМинск”.  Другую частку свайго сэкстэта мастак прысвяціў Гродна.

Як напісаў у фэйсбуку Аляксандр, “Нягледзячы на ўсе складанасці і перашкоды, пры дапамозе Nikita Kostikov і інфармацыйнай падтрымцы Гродно24 былі адабраныя самыя цікавыя і знакавыя будынкі горада, размешчанага на берагах Нёмана, уважліва адмаляваныя трынаццаць аб’ектаў і дададзена назва”.

Для праекта “#ЯиГродно” былі зробленыя сцікеры для тэлеграма, “каб можна было дамаўляцца пра сустрэчы каля знакавых месцаў”.

Дызайнер запрашае да прапановаў па супрацоўніцтве і вытворчасці прадукцыі з гэтым дызайнам.

 

На пытанне, чаму менавіта Гродна стаў другім горадам пасля Мінска, для якога дызайнер намаляваў мерч, у інтэрв’ю Гродно24 Аляксандр патлумачыў:

“Як толькі ў свет выйшаў “ЯіМінск”, мне пачалі пісаць людзі з іншых гарадоў з жаданнем набыць такую ж прадукцыю з тым горадам, у якім жывуць яны. Так як гарадоў у нас шмат і ўсе не намалюеш, то прыйшла ідэя зрабіць для абласных, якія будуць бліжэй”.

Мінскі дызайнер зрабіў круты мерч і для Гродна: адмаляваныя 13 самых цікавых аб'ектаў горада
Мінскі дызайнер зрабіў круты мерч і для Гродна: адмаляваныя 13 самых цікавых аб'ектаў горада
Мінскі дызайнер зрабіў круты мерч і для Гродна: адмаляваныя 13 самых цікавых аб'ектаў горада