Усяго за 2017 год супрацоўнікі Лідскай ДАІ затрымалі 195 кіроўцаў, якія селі за руль нецвярозымі, 8 з іх — паўторна на працягу года, піша 0154.by.
Некаторыя аматары гарачыльных напояў сядалі за руль у стане, блізкім да клінічнай комы. Так, 12 мая ў Бярозаўцы інспектары спынілі лідчаніна на «Форд Мандэа». У яго крыві выявілі 3,13 праміле алкаголю. Абсалютным «рэкардсменам» з’яўляецца жыхар Гродна, якога затрымалi 11 лютага каля вёскі Драздова. Яго паказчык — 3,28 праміле. Па медыцынскіх паказаннях наяўнасць у крыві 3−4 праміле алкаголю — гэта стан на мяжы жыцця і смерці.
З пачатку 2018 года супрацоўнікі Лідскай ДАІ ўжо выявілі 8 фактаў, калі транспартным сродкам кіравалі нецвярозыя вадзіцелі.
Самых «шустрых» кіроўцаў спынілі на трасе Мінск — Гродна. На 69 км/г перавысіў хуткасць мужчына з Масквы. Жыхар Гданьска разагнаўся на 71 км/г больш, чым трэба. А вось «супергоншчыкам» па выніках 2017 года з’яўляецца малады чалавек з Ашмянаў. 19-гадовы хлопец «падняў» хуткасную планку на 74 км/г. Яго затрымалі 22 чэрвеня на 158-м кіламетры трасы. Цікава, што літаральна праз месяц, 30 ліпеня, ён паўторна перавысіў хуткасць — ужо на 34 км/г, за што быў пазбаўлены правоў на 3 месяцы.
У новым годзе лідскія дзяржаўтаінспектары спынілі ўжо 69 ліхачоў. Самае вялікае перавышэнне — 51 км/г.
На гэтае званне могуць прэтэндаваць два лідчаніны, якія ў вольны час нелегальна падпрацоўвалі таксістамі. Таму большасць парушэнняў ПДР з іх боку зафіксавана ў начны час. Так, на аднаго з іх за год складзена 29 пратаколаў - за язду без дакументаў, перавышэнне хуткасці, адсутнасць тэхагляду і іншыя. Дарэчы, штрафы за правапарушэнні ён да гэтага часу не аплаціў.
А вось безумоўны рэкорд у гэтай «намінацыі» належыць 28-гадоваму лідчаніну, якога прыцягвалі да адказнасці па лініі ДАІ 37 разоў за год, прычым 13 з іх — за няпройдзены тэхагляд. Самае першае яго парушэнне — непрышпілены рэмень бяспекі. Пратаколы складалі таксама за язду не на зімовай гуме, без дакументаў, без страхоўкі. Малады чалавек парушаў ПДР не толькі як кіроўца, але і як пешаход — ён быў аштрафаваны за адсутнасць флікера. Агульная сума яго штрафаў склала 1253,50 руб.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…