Хакеісты гродзенскага “Нёмана” працягваюць сваю бяспройгрышную серыю у 2018 годзе і ў чарговы раз радуюць заўзятараў. Так у чацвер 25 студзеня каманда Сяргея Пушкова на сваёй пляцоўцы абыграла “Гомель” з лікам 3:1.

На матч з “Гомелем” у гродзенскі Лядовы прыйшло амаль у два разы больш гледачоў, чым на папярэдні матч з “Металургам”. А паглядзець было на што, бо барацьба сур’ёзных супернікаў была да апошніх хвілін.

“Нёман” – “Гомель” 3:1 (1:0, 1:0, 1:1)

галы:
06.25 1:0 – Стэфановіч (Жыдкіх)
21.06 2:0 – Стэфановіч (Жыдкіх, Багданоўскі, – бол.)
53.23 2:1 – Заламай (Сёмачкін, Хузееў)
56.30 3:1 – Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)

Перамога над “Гомелем”, а таксама паядынак прамых канкурэнтаў “Юнацтва” і “Шахцёра”, дазволiлi “Нёману” замацавацца на першым радку ў турнірнай табліцы. Цяпер у чырвона-чорных 81 ачко, у “Юнацтва” – 79, а ў “Шахцёрf” – 77.

Зараз у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. А 8 лютага, пасля перапунку “Нёман” будзе ў Гродне прымаць “Юнацтва”.