З канца сакавіка гурт выпраўляецца ў тур па Беларусі. Канцэрт у Гродне адбудзецца 14 красавіка. Квіткі ўжо ёсць у продажы.

На канцэрце грут прэзентуе новы альбом “Рокі” і свае лепшыя кампазіцыі. Гэты альбом – трэцяя поўнафарматная студыйная праца гурта. Ягоны рэліз адбыўся 1 мая 2017 года.

У альбом увайшло 12 кампазіцый на рускай, беларускай, украінскай і англійскай мовах. Што тычыцца тэматыкі, то па словах Міхалка: “BRUTTO сыходзіць з Вялікай Палітыкі (там усё зразумела) у Вялікую Рэлігію (там усё туманна)”.

 

Гродзенскі канцэрт адбудзецца ў клубе “Галактыка” а 18-й гадзіне. Кошт – 25 рублёў.