Каб ацаніць, хто сёлета падаўся ў дэпутаты, Hrodna.life сабраў усе даступныя на сайце гарвыканкама дадзеныя пра іх і прадставіў у лічбах. У выніку мы высветлілі, што дэпутацкі “конкурс” складае ўсяго 1,5 чалавекі на месца – гэта прыкладна як конкурс на спецыяльнасць “Дашкольная адукацыя” або на гістфак у ГрДУ. З вялікай верагоднасцю вашым выбраннікам акажацца мужчына сярэдніх гадоў, што кіруе прадпрыемствам і не належыць да палітычных партый.

Толькі лічбы: хто хоча быць дэпутатам у Гродне

Пазнаёміцца з прэтэндэнтамі персанальна можна, паслухаўшы іх выступы на мясцовым радыё. Для матэрыяльнай падтрымкі выбарчай кампаніі можна пералічыць сродкі на рахунак вашага прэтэндэнта. Уся інфармацыя па выбарах абнаўляеца на старонцы Гродзенскага гарвыканкама.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы