Здароўе і спорт

У Гродне адкрываецца філіял футбольнай школы «Чемпионика», дзе будуць займацца з дзецьмі ад 3 гадоў

У Гродне адкрываецца новая секцыя па футболе пад назвай «Чемпионика». Спецыялісты будуць выкарыстоўваць правераную міжнародную методыку і навучаць футболу праз вясёлыя гульні.

Паводле метадычных рэкамендацый па розных відах спорту, якія былі зацверджаны беларускім урадам, рэкамендуемы ўзрост для дзяцей, якія хочуць займацца футболам — 6 гадоў. У новай секцыі гатовыя займацца з дзецьмі ўжо ад трох гадоў.іТрэнераў будуць рыхтаваць у Акадэміі «Чемпионика» ў Маскве.

«Наша школа працуе з 2013 года і дзейнічае ў многіх гарадах Расіі. З 2017 года філіялы сталі адчыняцца і ў Беларусі. У гэтым годзе вырашылі і ў Гродне паспрабаваць, — распавядае кіраўнік „Чемпионика“ па Ленінскім раёне Гродна Наталля Байкова. — Наша школа для дзяцей ад трох гадоў. Менавіта ў гэтым узросце яны пачынаюць усё пазнаваць. Пасля нашай падрыхтоўкі дзіця можа ісці ў прафесійную спартыўную школу і ён будзе ўмець добра абыходзіцца з мячом, умець спаборнічаць, перамагаць і прымаць паразу, будзе і фізічная падрыхтоўка».

Паводле методыкі школы, трэніроўкі маюць сюжэт і канчатковую мэту. Такім чынам «Чемпионика» намагаецца прышчапіць дзецям любоў да спорту.

Калі пачатак?

Пробныя бясплатныя заняткі для дзяцей пройдуць у канцы студзеня. Паўнавартасная платная трэніроўка запланаваная на пачатак лютага на базе дзіцячага садка на вуліцы Астроўскага.


Если вы любите футбол, то вы можете следить за тем, как будет проходить чемпионат мира по футболу в Казани. Самые главные и актуальные новости по подготовке к чемпионату вы найдете здесь wc2018.tv. Всего будет задействовано 12 великолепных стадионов, Целый месяц болельщики будут сходить с ума от праздника футбола. Присоединяйтесь.


Падзяліцца
Меткі: дзеціспорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025