Польскі цягнік не курсаваў з Гродна да Беластока з-за прасочвання аміяку

З-за няшчыльнай цыстэрны з аміяком на два дні быў закрыты рух на станцыі Кузніца Беластоцкая ў Польшчы, піша rynek-kolejowy.pl.

Як інфармуе «Rynek Kolejowy» Караль Якубоўскі з прэс-службы PKP PLK, у нядзелю ў 22.20 тэхнічныя службы падчас праверкі таварняка, які прыехаў з Беларусі, заўважылі дробныя шчыліны ў рэзервуары, які перавозіў аміяк без паху:

— Згодна з працэдурай пра гэта праінфармавалі пажарную службу і ачапілі тэрыторыю.

Рух цягнікоў быў затрыманы. Замест цягнікоў злучэння Беласток-Гродна і Гродна-Беласток быў пусцілі аўтобус.

Як інфармуюць Польскія чыгункі, учора ў 14.15 рух праз станцыю Кузніца Беластоцкая быў адноўлены пасля ўшчыльнення рэзервуара (раней рух быў затрыманы да станцыі).

— Учора позна вечарам груз мусіў быць перапампаваны. Гэта не паўплывае на рух пасажырскіх цягнікоў, — падсумаваў Караль Якубоўскі.

Нагадаем, учора курсаванне цягніка Гродна-Беласток-Кракаў было адмененае ад Беластока да Гродна, пасажырам было прапанавана падарожнічаць аўтобусам Польскіх чыгунак або атрымаць грошы за квіток.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025