З-за няшчыльнай цыстэрны з аміяком на два дні быў закрыты рух на станцыі Кузніца Беластоцкая ў Польшчы, піша rynek-kolejowy.pl.
Як інфармуе “Rynek Kolejowy” Караль Якубоўскі з прэс-службы PKP PLK, у нядзелю ў 22.20 тэхнічныя службы падчас праверкі таварняка, які прыехаў з Беларусі, заўважылі дробныя шчыліны ў рэзервуары, які перавозіў аміяк без паху:
– Згодна з працэдурай пра гэта праінфармавалі пажарную службу і ачапілі тэрыторыю.
Рух цягнікоў быў затрыманы. Замест цягнікоў злучэння Беласток-Гродна і Гродна-Беласток быў пусцілі аўтобус.
Як інфармуюць Польскія чыгункі, учора ў 14.15 рух праз станцыю Кузніца Беластоцкая быў адноўлены пасля ўшчыльнення рэзервуара (раней рух быў затрыманы да станцыі).
– Учора позна вечарам груз мусіў быць перапампаваны. Гэта не паўплывае на рух пасажырскіх цягнікоў, – падсумаваў Караль Якубоўскі.
Нагадаем, учора курсаванне цягніка Гродна-Беласток-Кракаў было адмененае ад Беластока да Гродна, пасажырам было прапанавана падарожнічаць аўтобусам Польскіх чыгунак або атрымаць грошы за квіток.