Група гродзенцаў у сярэдзіне студзеня вырашыла самастойна адправіцца ў Польшчу ў гарналыжны цэнтр Закапанэ. Больш за тыдзень хлопцы каталіся на лыжах, але ў апошні дзень адзін з іх няўдала ўпаў. Самастойна з гары ён спусціцца не мог. На дапамогу прыйшлі польскія медыкі, якія потым выставілі рахунак на суму больш за 250 долараў.
Траўма аказалася не сур’ёзнай. Але вось страхоўка, як аказалася, не прадугледжвала кампенсацыю за атрыманне траўмы на спартыўных аб’ектах.
«У той дзень разам з сябрамі мы забраліся на самую высокую кропку ў Закапанэ і пачалі спускацца, — распавядае Яўген. — Я ўпаў і мне вельмі моцна пачала балець нага. Падышоў мясцовы выратавальнік і пацікавіўся, што адбылося. Я сказаў, што не магу ісці. Ён выклікаў медыкаў, якія прыбылі праз 20 хвілін з насілкамі. Мяне спусцілі з гары, пры гэтым акрамя майго адрасу нічога не спыталі».
Машына хуткай дапамогі адвезла хлопца ў бліжэйшы шпіталь.
«У шпіталі мы дзве гадзіны чакалі ў чарзе, бо было шмат людзей. Мне падалося, што да турыстаў там не вельмі добра ставяцца».
Медыкі зрабілі здымак і патлумачылі, што нічога сур’ёзнага не здарылася — проста расцяжэнне. Яўгена накіравалі ў касу, дзе спыталі пра спартыўную страхоўку, якой у яго не было. У выніку выставілі два рахункі: 150 злотых за здымак і 640 за тое, што машына давезла яго да бальніцы.
«Мы з сябрамі былі ў шоку. Я разумеў, што такія грошы мне няма за што плаціць медыкам. Цягам паўгадзіны мы з сябрамі павольна па адным сышлі з лякарні і з’ехалі дадому».
Хлопец не даваў свой пашпарт медыкам, таму ім не ўдалося перапісаць яго дадзеныя і потым вылічыць. Гродзенец змог спакойна вярнуцца дадому і не плаціў грошай.
«За 5 км дарогі і здымак нагі я не гатовы быў плаціць такую вялікую суму, якой да канца адпачынку ў мяне і не было. Я проста з’ехаў дадому. Для сябе я зрабіў выснову: за мяжой з іншаземцаў здзіраюць грошы максімальна. А страхоўка пакрывае патрэбы толькі ў вельмі рэдкіх выпадках».
Рассчитать стоимости страхования для выезжающих за границу можно, например,
Спецыяліст у сферы турызму, намеснік дырэктара турыстычнай кампаніі «Дон Кіхот» Аляксандр Дзікевіч патлумачыў Hrodna.life з-за чаго ў гродзенца на адпачынку здарыліся такія цяжкасці.
«У гэтай сітуацыі хлопцу трэба было правільна страхавацца. Яму ўсяго толькі трэба было ў страхавой фірме сказаць, што ён едзе катацца на лыжах. У такой страхоўцы прымяняецца павышаны каэфіцыент ад 1,5 да 3. Я заўсёды пытаюся сваіх кліентаў, чым плануюць займацца на адпачынку, і тлумачу, як трэба страхавацца. Нават пры траўме ў аквапарку страхоўка павінна мець каэфіцыент 1,5. Для горных лыж і альпінізму не менш 3. Страхоўка для экстрэмальных відаў спорту на два тыдні сёння каштуе каля 21 долара».
Разлічыць кошты страхавання для выязджаючых за мяжу можна, напрыклад, тут.
Если у вас нет возможности оплатить кредит в силу определенных жизненных обстоятельств, то вам нужна реструктуризация долга по займу. Многие микрофинансовые организации занимаются реструктуризацией долга, что снижает риск невозврата. Однако идут на это крайне неохотно. Будьте убедительны и крайне настойчивы.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…