Турыстам у Гродне абяцаюць спрасціць навігацыю: па горадзе ўсталююць інфармацыйныя стэнды

У Гродне для замежных турыстаў усталююць інфармацыйна-навігацыйныя стэнды, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

Стэнды з’явяцца каля аўта-і чыгуначнага вакзалаў, а таксама ў гістарычным цэнтры Гродна, першыя ўсталююць ўжо ў сакавіку.

«Усяго ў горадзе іх будзе 12. Стэнды будуць адрознівацца эксклюзіўным дызайнам, размешчаная інфармацыя дазволіць замежнікам зарыентавацца, знайсці неабходныя аб’екты», — адзначыў Яўген Ародзь.

Паводле яго слоў, працягнуцца працы па развіцці сферы паслуг і турыстычнай інфраструктуры, у цэнтры ўвагі звыш за дзесяць кірункаў, у тым ліку грамадскае харчаванне, гасцінічны бізнес, музеі, грамадскі транспарт і рух. У прыватнасці, ужо пачаліся работы па будаўніцтве агляднай пляцоўкі на высокім беразе Нёмана па вуліцы Дарвіна — адсюль адкрываецца цудоўны від на стары Гродна. Тут з’явяцца лавачкі, альтанкі, ратонда, зялёныя зоны, будуць устаноўлены аглядныя біноклі.

Прапрацоўваецца пытанне стварэння на Нёмане прычалаў для маламерных судоў.

Папулярнасць Гародні як турыстычнага месцы расце. Як паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, з пачатку года абласны цэнтр і наваколлі наведалі звыш за 1,2 тыс. бязвізавых турыстаў. Гэта госці з 22 краін, большасць з іх грамадзяне Польшчы і Літвы.

[irp posts="9902″ name="У гістарычным цэнтры Гродна з’явяцца інфармацыйна-турыстычныя стэнды"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025