У многіх гарадах існуюць спецыяльныя гарадскія аўтобусы з аўдыягідам для турыстаў. Гродзенка Марыя Пятачэнка прапаноўвае для аглядных экскурсій па Гродне запусціць менавіта такі аўтобус. Ён быў бы прыдатны ў кепскае надвор’е або для людзей з рознымі абмежаваннямі.
Марыя запусціла збор подпісаў пад петыцыяй у інтэрнэце. Незалежна ад колькасці сабраных подпісаў, тэкст будзе адпраўлены ў гарвыканкам.
«City Tour Bus дапаможа развіць індывідуальны турызм у Гродне для тых, хто замест аўтобуснага тура вырашыў прыехаць самастойна, — распавядае Марыя. — Такі аўтобус гэта выдатная опцыя пры дрэнным надвор'і, для цяжарных жанчын, сем’яў з маленькімі дзецьмі. Невялікія турыстычныя бусы я бачыла ў Каўнасе, Клайпедзе, яны карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў і надаюць шарм гораду».
Паколькі Гродна — параўнальна невялікі горад, на такім City Tour Bus індывідуальных турыстаў можна звазіць у Каробчыцы, на Аўгустоўскі канал і ў іншыя месцы, куды турыст без уласнага транспарту наўрад ці даедзе, тлумачыць Марыя.
У Беларусі City Tour Bus ёсць толькі ў Мінску. Там такі аўтобус адпраўляецца на экскурсію, калі набралася мінімум чатыры чалавекі. У 2012 годзе турыстычная кампанія «Дром-тур» пры падтрымцы Мінгарвыканкама стварыла экскурсійны маршрут Minsk City Tour. Спачатку быў толькі адзін аўтобус. У сакавіку 2014 года набылі другі. Абодва нямецкай фірмы MAN і абодва грунтоўна адрэстаўраваны, бо кожнаму з іх было больш за 20 гадоў.
Сёння турыстычныя аўтобусы ў Мінску належаць турфірме «Сіці Бас». Аператар турфірмы распавёў Hrodna.life, што такія аўтобусы карыстаюцца папулярнасцю не толькі сярод турыстаў, але і ў гараджан. Адзін аўтобусны тур па сталіцы доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін і каштуе для дарослых 30 рублёў. У дзень Minsk City Tour можа выязджаць на максімум чатыры рэйсы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…