Навіны

Мечыслаў Гой паабяцаў вярнуць аўтобусы да Паўднёвага рынка

Гарадскі транспарт вернецца на Паўднёвы рынак у «поўным памеры». Такое абяцанне даў старшыня гродзенскага гарвыканкама падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі ў пятніцу, 19 студзеня.

Глава горада плануе пазітыўна вырашыць пытанне даезду да рынка разам з кіраўніцтвам аўтапарка. Па яго словах, аўтобусы праз два тыдні будуць хадзіць так часта, як і раней, паведаміў старшыня Рады прадпрымальнікаў Паўднёвага рынка Андрэй Шасцерыкоў.

[irp posts="42 172″ name=""І так гандлю няма, а тут яшчэ гэты ўдар". У Гродне здымаюць 6 экспрэс маршрутаў да Паўднёвага рынка"]

Гарадскія аўтобусы амаль перасталі даязджаць да Паўднёвага рынка ў сярэдзіне снежня, засталося літаральна некалькі рэйсаў на дзень. Бізнесоўцы ўбачылі ў гэтым чарговы ўдар па іх дзейнасці. Апошнім часам і так значна знізіўся гандаль. Без зручнага транспарту колькасць пакупнікоў яшчэ паменшылася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024