Здароўе і спорт

«Нёман» працягвае пераможную серыю і абыграў у Гродне «Шахцёр»

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 20 студзеня, каманда Сяргея Пушкова абыграла лідэра турнірнай табліцы — салігорскі «Шахцёр» з лiкам 4:2. Пасля пераможнага матчу, галоўны трэнер «Нёмана» адзначыў, што яго каманда паказала на роднай пляцоўцы, той хакей, якім яна славілася ў мінулым годзе.

Гродзенцы ў матчы з «Шахцёрам» са стартавых хвілін задалі тон і працягнулі ў такім рытме да самага канца. Пасляматчавая статыстыка паказала, што «Нёман» па кідках перакідаў свайго суперніка ў два разы.

«Нёман» — «Шахцёр» 4:2 (1:0,0:1,3:1)

галы:
12.44 1:0 — Ляўша (Дзярлюк, Мятлюк)
27.07 1:1 — Мацярухін (Камбовіч, Ружычка, — бол.)
43.28 2:1 — Багданоўскі (А.Маляўка)
44.08 3:1 — Стэфановіч (Баярчук, Жыдкіх)
55.55 3:2 — Дзямкоў (Камбовіч, Пiтуле)
56.56 4:2 — Лісічкін (Пасют)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Я пасля гульні зайшоў у распранальню і сказаў хлопцам, што яны сёння паказалі той хакей, якім мы славіліся ў мінулым годзе. Хуткі, агрэсіўны, актыўны, з вялікай колькасцю момантаў. Калі браць статыстыку, то нават па кідках перакідалі разы ў два… Яшчэ падзякаваў каманду за вельмі добрую і дысцыплінаваную гульню. Як гаворыцца, усё нельга выканаць, але сёння было выканана практычна ўсё. Выдатна рухаліся, гулялі, атакавалі, кідалі, абараняліся і тая перавага, якая была ў гасцей у большасці таксама вельмі прыстойна згулялі - не далі нічога зрабіць. Ну гол трошкі кур’ёзны атрымаўся з пункту гледжання, што там шайба падскочыла ўверх ад клюшкі. Хлопцамі вельмі задаволены сёння, яны вялікія малайцы. Я думаю, яны парадавалі сёння не толькі гледачоў, але і саміх сябе такім хакеем».

Пасля чатырох гульняў у 2018 годзе «Нёман» не ведае паражэнняў і з 75 ачкамі ў шчыльную наблізіўся да лідэраў чэмпіянату: «Шахцёру» (76) і «Юнацтва» (77).

Свой наступны матч гродзенцы правядуць таксама дома 23 студзеня і будуць прымаць жлобінскі «Металург».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025