«Дыскатэкі» для дзяцей зноў з’явіліся ў Гродне

Кожную нядзелю ў клубе «Галактыка» адбываюцца танцавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для самых маленькіх — «Galaxy Baby Dance». Тут іх чакае цікавая шоў-праграма, шмат энергічнай музыкі і вясёлыя ўсмешкі, паведамілі ў Гродзенскім культурна-забаўляльным і выставачным цэнтры.

Згадваючы дзяцінства, многія гродзенцы памятаюць, як калісьці хадзілі на дзіцячыя дыскатэкі, якія ладзілі буйныя начныя клубы. Тое адчуванне «крутасці ды даросласці», калі танцуеш у такім месцы. Цяпер такая магчымасць ізноў з’явілася ў маленькіх жыхароў Гродна.

У праграме: аніматары і дзіджэй

Як сцвярджаюць арганізатары, на працягу падзеі дзіця будуць забаўляць касцюміраваныя персанажы — прафесійная каманда аніматараў Марыі Серыкавай. Каб дзеці не засумавалі, у праграму ўключаны разнастайныя гульні, цікавыя конкурсы і танцавальныя эстафеты. Спецыяльную музычную праграму для дзяцей рыхтуе DJ Noize Cat.

Да пачатку «дыскатэкі» будзе арганізаваны прагляд гродзенскай дзіцячай забаўляльнай тэлеперадачы «Без канапы» (12.00 — 12.30), удзел у якой можа прыняць кожны.

Акрамя гэтага, у кожнага маленькага госця будзе магчымасць выйграць спецыяльныя падарункі ад «Галактыкі» — бясплатныя квіткі на наступны «Galaxy Baby Dance». Трэба толькі падрыхтаваць творчы нумар і ў межах «дыскатэкі» паказаць гледачам. Тры маленькія выступоўцы, якія паказалі сябе лепш за ўсіх, атрымаюць білеты.

Як свярджае дырэктар цэнтра, Алеся Палубятка, у хуткім часе такія дзіцячыя мерапрыемствы плануюцца ладзіць на дабрачыннай аснове.

Даведка

Узроставае абмежаванне: 4+

Калі: кожную нядзелю з 12.30 да 14.30

Адрас: клуб «Галактыка», вул. Лідская, 1

Даведкі па тэлефонах: +37 529 589 99 30, 37 533 390 35 59

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025