Горад

Чаму ў снегапад на дарогах «каша»? Адказваюць камунальнікі

У трэці за зіму снегапад Гродна ўвечары 17 студзеня зноў стаў у корку: на дарогах снежная «каша», слізкае пакрыццё, аварыі. Камунальнікі адказалі на жарты, што «снег зноў прыйшоў нечакана ў студзені».

«Працуем кругласуткава»

— Мы працуем кругласуткава. Ездзілі ўсю ноч на сераду, перад пачаткам снегападу. Ранкам горад быў у добрым стане, дарогі чорныя. Калі пайшоў дробны снег, мы зноў выехалі, недзе, а 9.30. Машыны працуюць дагэтуль. Цяпер чысцім прыватны сектар, пашыраем праезную частку і абочыны дарог на пад’ездзе да горада. Рыхтуемся да заўтрашняга снегападу. Задзейнічаная ўся тэхніка, — тлумачыць намеснік дырэктара прадпрыемства «Спецаўтагаспадарка» Франц Пачобут.

[irp posts="47 523″ name="Вынікі дзённага снегападу: за мінулыя суткі ў Гродне і прыгарадзе адбылося 43 аварыі, 2 чалавекі загінулі"]

Чаму тады пры кругласуткавай працы і поўнай занятасці ўсёй тэхнікі, горад зноў і зноў спыняецца з пачаткам снегападу?

— Даруйце, але гэта зіма. У нас няма такіх тэхналогій, каб мы маглі адразу плавіць снег. Таму нязручнасці ўзнікаюць. Але калі снег перастае падаць, то мы павінны расчысціць горад, — кажа Франц Пачобут.

Галоўнае — каб снег не стаў лёдам

Аказваецца, чысціць снег пры снегападзе — не першая неабходнасць. Па тэхналогіі ўборкі, галоўнае — не дапусціць, каб сняжынкі зліпліся, ушчыльніліся, скаталіся і пераўтварыліся ў лёд. Дзеля гэтага дарогі спярша пасыпаюць пескасаляной сумессю.

Машыны, што рассыпаюць сумесь, выязджаюць нават перад пачаткам снегападу.

— Калі па прагнозе ў бліжэйшыя тры гадзіны чакаецца снег, туман, галаледзіца, дождж, то праводзіцца прыбярэжная апрацоўка. Калі пачынае падаць снег, мы зноў выязджаем і прасыпаем сумессю. Калі снегу ўжо шмат, перамяшчаем яго з праезнай часткі на бок. Але асноўнае дзеянне — перасыпаць, — тлумачыць намеснік дырэктара прадпрыемства «Спецаўтагаспадарка» Франц Пачобут.

[irp posts="47 534″ name="Чым шкодная соль, якой пасыпаюць заснежаныя дарогі ў Гродне?"]

Калі снег перасыпалі, то яго зграбаюць, перамяшчаюць з праезнай часткі ў бок абочын, тратуараў. Дазваляецца перакрываць да 30% тратуараў. Цікава, што ёсць нормы па шырыні вала ўборкі снегу: не шырэй за 1 метр і не вышэй за 40 см.

Не хапае тэхнікі

Другая прычына — на наш горад не хапае існуючай тэхнікі для ўборкі снегу. У «Спецаўтагаспадарцы» працуюць 14 трактароў, 23 машыны, якія рассыпаюць пескасаляную сумесь, і 2 пагрузчыкі, якія яе туды загружаюць.

Аднак на нашую колькасць дарог патрэбныя 54 пескасолеразмеркавальнікі, то бок, на 30 штук больш, чым цяпер. На закупку не хапае фінансаў. Адзін такі размеркавальнік каштуе каля 50 тысяч долараў, на 30 штук патрэбна 1,5 мільёны долараў.

Улічваючы, што зімы сталі цяплейшыя і амаль бясснежныя, пакупку можна лічыць «немэтазгоднай». Усё ж праз суткі дарогі расчысцілі. А колькі той зімы?


Цветы лучше всяких слов могут сказать о ваших чувствах. Делайте приятные сюрпризы вашим любимым, дарите цветы. Выбрать и заказать цветы с доставкой можно на сайте http://xn--63-dlcmpmt3b7a.xn--p1ai/. Оформить заказ цветов через сайт можно круглосуточно.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024