Завяршыўся другі этап прац па аднаўленні ўнікальнага драўлянага лямуса, што размяшчаецца на дзядзінцы кляштара сясцёр брыгітак у Гродне. Старажытны будынак быў значна пашкоджаны ў выніку розных прыродных фактараў, а таксама з-за адсутнасці кансервацыйных работ, піша grodnensis.by.
Як адзначае кс. Аляксандр Сасноўскі, кіраўнік эканамічна-будаўнічага аддзела Гродзенскай дыяцэзіі і адказны за рэстаўрацыю лямуса, на гэты раз галоўнай задачай спецыялістаў было выдаленне хібаў і пашкоджанняў, выкліканых уздзеяннем біялагічных і атмасферных фактараў. Чарговы этап рамонту прадугледжваў рэканструкцыю і замену знішчаных і тэхнічна зношаных элементаў, а таксама кансервацыю асобных частак пры строгім захаванні адпаведных рэкамендацый.
— Былі разабраны мураваныя сцены і коміны, бо яны не аўтэнтычныя, — гаворыць кс. Аляксандр. — Пасля таго, як аббілі тынкоўку, знайшлі цэглу, што датуецца 1950-м годам. Трэба думаць, што сям’я, якая жыла ў лямусе ў савецкі час, зрабіла гэтыя сценкі, перагародкі і печкі, каб стварыць сабе больш утульныя ўмовы для жыцця.
Таксама была праведзена кансервацыя і замена драўляных элементаў - асноў сцен, бэлек і слупоў. Быў разабраны дах: сарваны стары гонт, заменена апалубка. Спецыялісты адрамантавалі апоры даху, умацаваўшы кроквы дошкамі, прапітаўшы ад шкоднікаў і абараніўшы ад цвілі. Пасля чаго дах прыкрылі новым слоем толю і падрыхтавалі да накрывання гонтам.
Над аднаўленнем гродзенскага лямуса працуюць архітэктары, інжынеры, дызайнеры і іншыя кваліфікаваныя спецыялісты. Яны выкарыстоўваюць гістарычныя будаўнічыя тэхналогіі, маючы багаты вопыт у гэтай вобласці. Будынак аднаўляецца дзякуючы датацыям Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Святар расказвае, што найбольшай складанасцю, з якой прыйшлося сутыкнуцца спецыялістам, быў рамонт унутраных і знешніх драўляных сцен і замена зношаных элементаў. Каб выканаць гэтыя работы, спатрэбілася падняць увесь лямус на пад’ёмніках.
Будынак вельмі цяжкі, таму некаторыя з іх не вытрымлівалі. Толькі пасля таго, як са страхі знялі ацяпленне, якое складалася з гліны, перамешанай з саломай, стала магчымым падняць будынак. Пры гэтым трэба было дадаткова змацаваць паміж сабой сцены, каб будынак не разваліўся.
«Чарговай праблемай, з якой мы сутыкнуліся, стала тое, што адзін вугал лямуса на 30 см ніжэйшы за астатнія. Патрэбны былі дадатковыя падлікі, каб выраўняць іх. Потым рукамі сцены ачышчаліся да асновы натуральнай драўніны: выдалены рэшткі цэменту і вапны, якімі былі ўшчыльнены вянкі», — адзначае кс. Аляксандр.
Святар падкрэслівае, што ўсе працы выкананы згодна з падрыхтаванай раней праектнай дакументацыяй. Умяшанне ў арыгінальную структуру будынка было абмежавана да мінімуму, каб захаваць унікальны характар аб’екта.
«Цяпер нас чакае чарговая задача — трэці этап прац па рэстаўрацыі лямуса. Неабходна накрыць увесь дах гонтам, замяніць некалькі бэлек на страсе, а таксама выканаць шэрах сталярных работ, адрамантаваць знешнюю лесвіцу і цэлую балюстраду», — дзеліцца кс. Аляксандр.
Эксперты сцвярджаюць, што драўляныя аб’екты хутка падлягаюць псаванню, таму неабходна асаблівая асцярожнасць пры іх эксплуатацыі. Дастаткова некалькіх гадоў - і незабяспечаны аб’ект будзе незваротна страчаны.
«Цешыць, што аднаўленне лямуса ў Гродне набірае хуткасці. Неўзабаве гэты прыгожы драўляны гістарычны будынак з цудоўнай архітэктурай атрымае шанс на новае жыццё і стане прывабным турыстычным аб’ектам горада», — падкрэсліваюць спецыялісты.
Покрытий для пола существует огромное множество, среди которых лидирующее место занимает паркет. Особенно дубовый паркет. Это классика, которая всегда в моде. Такое напольное покрытие считается самым благородным, а также изысканным. Приобрести дубовый паркет можно на сайте piterparket.ru.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…