Гродзенскі «Нёман» працягвае сваю бяспройгрышную серыю ў 2018 годзе. На выездзе ў Гомелі 18 студзеня каманда Сяргея Пушкова абыграла мясцовую каманду з лікам 2:0. перамога над супернiкам дазволіла гродзенцам замацавацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы.
Традыцыйна супернікі ў гэтым сезоне паказваюць роўны хакей з багаццем барацьбы, але з мінімальнымі закінутымі галамі. Так адбылося і ў гэты раз. У матчы ў Гомелі было закінута ўсяго 2 шайбы. Дакладнымі кідкамі у гродзенцаў адзначыліся Жыдкіх ў другім перыядзе, і ў трэцім Багданоўскі.
«Гомель» — «Нёман» 0:2 (0:0, 0:1, 0:1)
галы:
23.46 0:1 — Жыдкіх (Коршунаў, Баярчук)
48.51 0:2 — Багданоўскі (А.Маляўка, С.Маляўка)
Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў добрую гульню абароны каманды, але таксама застаўся незадаволены рэалізацыяй большасці.
«Магу сказаць, што заўсёды прыемна прыходзіць на прэс-канферэнцыі ў Гомелі, выйграў ты ці прайграў. Заўсёды ў добрым настроі, як бы ты не сыграў. А па гульні, я задаволены камандай. Даволі-такі добра сёння атакавалі, арганізоўвалі атакі, многае што стваралі. Адзіная, вядома, праблема матчу была — гэта рэалізацыя большасці, проста не атрымлівалася. Здаецца і расстаноўка была, але ў апошні момант падводзіла тэхнічнае выкананне — перадачы, перепасы. І адразу ж гаспадары выводзілі шайбу з зоны. А так, і ў абароне добра згулялі. Калі на нуль, то значыць і брамнік цягнуў, тады, калі гэта трэба было. Задаволены сённяшняй гульнёй, у нападзе канструктыўнай гульнёй. Тое, да чаго імкнемся».
Дзякуючы перамозе над «Гомелем», гродзенцам удалося замацавацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы. Цяпер «Нёман» мае 72 ачка. У «Юнацтва», якая ідзе на другім месцы — 75, а ў лідэра «Шахцёра» — 76.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе ўжо ў Гродне 20 студзеня, дзе будзе прымаць салігорскі «Шахцёр».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…