Горад

Ружы пасярод снегу: Руслан Кулевіч з Hrodna.life у цэнтры горада дарыў жанчынам кветкі

Серада, каля абеду, моцны снегапад — самы звычайны дзень і час, калі нічога не здараецца. Але не ў Гродне і не з Hrodna.life! Даведаўшыся, што 17 студзеня — Дзень творчасці і натхнення, рэдакцыя Hrodna.life адправіла Руслана Кулевіча на вугал Савецкай і Ажэшкі, «узброіўшы» яго ў 15 шыкоўнымі букетамі руж. Яго задачай было стварыць своеасаблівы «Цуд не толькі на Каляды». І ў яго атрымалася: паглядзіце на твары жанчын, якім ён уручаў кветкі!

«Столькі кветак мне ні разу не дарылі!»

«Вы не жартуеце? Я нічога не мушу вам заплаціць?»

«Ой, я такога свята нават не ведала!»

«Скажыце, дзе гэта будзе, пакажу мужу, каб не хваляваўся, адкуль кветкі.»

Хвалявацца не варта, тлумачыў Руслан. Проста, Hrodna.life імкнецца заўжды быць у віры гарадскога жыцця і прыносіць добрыя навіны нават у самыя звычайныя дні.

Шчыра прызнаемся — снег пайшоў без нашай дапамогі. Мы толькі арганізавалі некалькі сотняў ружаў, каб натхніць гродзенцаў да творчых парываў.

youtu.be/6xYntDELQgA

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025