Гродзенскі Зялёны партал разам з аўтарамі мабільнага дадатка, другакурснікамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы пратэставалі дадатак «Чаго мы толькі не ямо …» на марозіве, паветраных чыпсах і салёных сухарыках. Мабільны дадатак пакуль дапрацоўваецца, але аўтары ўжо зрабілі ўласныя высновы, напрыклад, адмовіліся ад соевага малака.
Дадатак для мабільнага тэлефона «Чаго мы толькі не ядзім…», які распрацавалі Дзмітрый Болдак, Максім Будзько, Аляксандр Іода і Максім Арол, па складзе прадукту вызначае, ці ёсць у ім шкодныя для здароўя інгрэдыенты. Распрацоўка знаходзіць дабаўкі, якія негатыўна ўплываюць на стан арганізма. А пакупнік атрымлівае магчымасць свядома выбраць прадукт.
[irp posts="46 523″ name="Гродзенскія студэнты распрацавалі мабільны дадатак па ацэнцы шкоднасці" набыванага прадукта ў краме"]
Праект «Чаго мы толькі не ядзім …» перамог на AR-марафоне па стварэнні дадаткаў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформаў.
— Звычайнаму чалавеку складана зразумець, што напісана на ўпакоўцы. Далёка не кожны ведае значэнне складаных хімічныя злучэнняў ці ўвогуле можа разглядзець значкі і лічбы, названыя ў складзе, — распавёў Дзмітрый Болдак. — Зараз, для таго каб праверыць яго «на шкоднасць» патрэбныя толькі камера і інтэрнэт.
За тры месяцы, пакуль стваралі экспертную нейрасетку, хлопцы прааналізавалі некалькі буйных электронных баз дадзеных харчовых дабавак, сфатаграфавалі больш за 240 этыкетак са складам прадуктаў. На аснове іх сфарміравалі сваю ўласную інфармацыйную базу з дадаткаў з пабочнымі ўласцівасцямі.
Карыстацца дадаткам вельмі проста. Робіце выразную фатаграфію этыкеткі, дадатак яе «чытае», аналізуе і выдае інфармацыю: што гэта за дабаўка, на якія органы ўплывае, паказвае ступень шкоднасці па шкале ад 0 да 9 (вышэй за 4 ужываць не рэкамендуецца).
Першым у нашым тэставанні стала марозіва. Тэлефонам зрабілі фатаграфію складу, дадзеныя перадалі і апрацавалі на створаным хлопцамі серверы.
У выніку атрымалі таблічку з вердыктам: ужываць можна, але не рэкамендуецца з-за таго, што акрамя іншых інгрэдыентаў утрымліваюцца лецыціны (Е322), якія могуць выклікаць алергічную рэакцыю.
У складзе паветраных бульбяных чыпсаў без дадатковага смаку праграма не знайшла спрэчных дадаткаў. У якасці кансервантаў выкарыстоўвалі яблычную кіслату (Е296).
Затое таблічка па салёных сухарыках пагрозлівая: глутамат натрыю (Е621) узмацняльнік смаку і водару, заменнік солі (адзнака 4), нітрыт натрыю (Е250) — наймацнейшы кансервант і фіксатар колеру (адзнака шкоднасці 7).
Шкоднасць у дадатку можна вызначыць і візуальна. Акрамя шыльды, карыстальнік убачыць чалавечка, дзе чырвоным выдзелены органы, на якія ўздзейнічае тая ці іншая дабаўка.
— Цяпер наша асноўная мэта пазбавіцца ад лішняй інфармацыі і зрабіць вызначэнне максімальна дакладным. Для паскарэння працы мы сфарміравалі некалькі слоўнікаў, напісалі вялікі алгарытм выпраўленняў у словах. Улічваюцца нават прыназоўнікі. У працэсе людзі будуць дасылаць фатаграфіі, і экспертная нейрасетка сама стане давучвацца. Але ўжо сёння склад чытаецца даволі дакладна, — кажа Зміцер.
Пакуль студэнты тэстуюць дадатак на сабе, сябрах і родных.
У выніку самі аўтары перасталі піць соевае малако, стараюцца радзей есці сухары і марозіва. Вельмі прыдзірліва вывучаюць склад каўбас. Хлопцы прыйшлі да высновы: жэле лепш за ўсё рабіць дома, а не купляць у краме. З пяці выбраных наўздагад відаў жэле ў чатырох утрымліваўся фарбавальнік, які, калі халодны — бяспечны, але пры награванні да 30 градусаў вылучае шкодныя рэчывы.
Будапешт — это прекраснейший город со своей историей. Предлагаем вам посетить обзорную экскурсию по Будапешту, которая познакомит вас ближе. Узнать больше об экскурсии можно тут https://experts-tourister.ru/hungary/budapest/tours/citytour. Прекрасного вам отдыха, новых впечатлений и эмоций.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…