Кантракт у начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Генадзя Таламанова скончыўся яшчэ ў снежні, падаўжаць яго, мабыць, гарадскія ўлады не сталі. Часова выконвае абавязкі галоўнага архітэктара горада намеснік Дзмітрый Вабішчэвіч.
Генадзь Таламанаў прапрацаваў галоўным архітэктарам у Гродне чатыры гады. За час яго працы ў горадзе быў рэалізаваны шэраг праектаў па рэканструкцыі помнікаў архітэктуры, а таксама было пабудавана нямала сучасных будынкаў.
Гэта Таламанаў быў праціўнікам таго, каб у Каложскім парку пачалося будаўніцтва футбольнага манежа, гэта ён быў супраць спутнікавых талерак і антэн на фасадах дамоў у цэнтры, таксама ён «узгадніў, а потым адмяніў» вялікую рэкламу «Кераміна», якую было бачна з назіральнай пляцоўкі на Дарвіна. Сярод бізнесу ён запомніўся жортскай пазіцыяй — пры яго кіраўніцтве ўзгадняць шыльды для крамаў і іншую рэкламу было вельмі складана.
Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў, нягледзячы на тое, што шмат спрачаўся з упраўленнем архітэктуры, адзначае, што Таламанаў гэта прафесіянал сваёй справы і такіх спецыялістаў варта яшчэ пашукаць.
«За час працы Таламанаў адрозніваўся выключна сваім прафесіяналізмам. Ён цудоўны планавальнік і горадабудаўнік, вырашэнне многіх праблем у горадзе гэта яго заслуга. За перыяд Таламанова Гродна стаў адным з самых чыстых і камфортных гарадоў у Беларусі, — распавядае Ігар Трусаў. — Было ў мяне шмат спрэчак з ім па архітэктурнай спадчыне, дык і тут ён сябе паводзіў як прафесіянал. У Таламанава рэдкая якасць для чыноўнікаў - выразнае адстойванне свайго пункту гледжання на любых паседжаннях. Іншы раз вельмі цвёрдае, але прафесійнае. Чаму ён сыходзіць, я не ведаю, але магу сказаць, што ён добры спецыяліст. І мне шкада губляць такога архітэктара».
Калі будзе прызначаны новы начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пакуль невядома.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…