Навіны

Прыйшлі маразы — гродзенскі Чырвоны Крыж актывізуе канал у Zello

Атрад хуткага рэагавання Чырвонага Крыжа запусціў канал у Zello летась — ён быў тады сапраўды запатрабаваны сярод гараджан. Сёлета валанцёры працягваюць дзейнасць: у моцныя маразы яны гатовыя будуць дапамагаць кіроўцам, у якіх паўстануць праблемы на дарозе.

Добраахвотнікі атрада змогуць правесці нескладаны рамонт аўтамабіля: дапамагчы завесці машыну, замяніць кола, адбуксіраваць няспраўнае аўто, таксама дапамагчы пагрэцца з дапамогай гарачай гарбаты і аказаць першую медычную дапамогу.

Як адзначае рэгіянальны каардынатар па першай дапамозе і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскага Чырвонага Крыжа Валерый Краеўскі, пры дапамозе ўласнага канала ў 2017 годзе ў разы павялічылася дапамога валанцёраў гараджанам.

«Калі мы ўбачым па прагнозе, што чакаюцца моцныя марызы, а гэта ад -15 градусаў, то аднаўляем сваю дзейнасць. Канал мы ўжо праверылі, ён працуе. Як пачнуцца маразы, то будзем даваць больш інфармацыі аб нашай дзейнасці», — сказаў Валерый Краеўскі.

Дарэчы, пры дапамозе канала кіроўцы змогуць не толькі папрасіць аб дапамозе, але і самі аказваць яе.

Інструкцыя па ўсталёўцы Zello:

1. Заходзім на сайт праграмы zello.com (Play Маркет, Apple Store)
2. Спампоўваем праграму для iPhone, Android, Windows Phone, BlackBerry або ПК
3. Усталёўваем, запускаем. Рэгіструемся і запаўняем свой профіль.
4. У кантактах ёсць робат echo — пагаворыце з ім, наладзьце мікрафон.
5. Знаходзім канал «Автопомощь Гродно // Красный Крест» i падключаемся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025